Спіральнараснічныя інфузорыі
Спіральнараснічныя інфузорыі (Spirotrichea), або рознараснічныя інфузорыі (Heterotrichea) — клас (падклас) інфузорый.
Спіральнараснічныя інфузорыі | ||||||||
![]() | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||
Spirotrichea Bütschli, 1889 | ||||||||
|
АпісаннеПравіць
Даўжыня да 3 мм. Цела ўкрыта шчыльнай пелікулай з густымі раснічкамі (органы перамяшчэння), некаторыя маюць ракавіну. Каляротавыя раснічкі (2—4 рады) злітыя паміж сабой (т.зв. мембранелы), якія спіральна закручаны па гадзіннікавай стрэлцы (адсюль назва), даўжэйшыя за астатнія (адсюль другая назва). Кормяцца дробнымі арганічнымі рэшткамі, бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Самі служаць кормам для іншых беспазваночных, малявак рыб.
ПашырэннеПравіць
Адрозніваюцца 3 атрады, каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах. Жывуць свабодна або прымацаваныя да субстрату. На Беларусі найбольш трапляюцца бурсарыя трункатэла (Bursaria truncatella), спірастомум малы (Spirostomum minus), стыланіхія мітылюс (Stylonychia mytilus), трубач блакітны (Stentor coeruleus), трубач зменлівы (Stentor polymorphus).
ЗначэннеПравіць
Удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вады. Ёсць паразіты, узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека.
ЛітаратураПравіць
- Петрыкаў А. М. Спіральнараснічныя інфузорыі, рознараснічныя інфузорыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 114—115. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).