Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА на Кубе

спіс атыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Куба значыцца 9 найменняў (на 2012 год), што складае 0,9 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). Два з гэтых аб'ектаў уключаны ў спіс па прыродных крытэрыях, прычым адзін з іх прызнаны прыродным феноменам выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).

СпісПравіць

У гэтай табліцы аб'екты размешчаны ў храналагічным парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1   Старая Гавана і яе ўмацаванні
ісп.: La Habana Vieja
Гавана XVI—XIX стст. 1982 204 IV, V
2   Горад Трынідад і даліна Дэ-лос-Інхеньяс
ісп.: Trinidad y el Valle de los Ingenios
правінцыя Санкці-Спірытус XVIII-XIX стст. 1988 460 IV, V
3   Крэпасць Сан-Педра-дэ-ла-Рока
ісп.: Castillo de San Pedro de la Roca
Сант'яга-дэ-Куба 1638-1700 гг. 1997 841 IV, V
4 Нацыянальны парк Дэсембарка-дэль-Гранма
ісп.: Parque Nacional Desembarco del Granma
правінцыя Гранма 1999 889 VII, VIII
5   Культурны ландшафт даліны Віньялес
ісп.: Valle de Viñales
правінцыя Пінар-дэль-Рыа 1999 840 IV
6 Археалагічны ландшафт першых кафейных плантацый на паўднёвым усходзе Кубы
ісп.: Paisaje arqueológico de las primeras plantaciones de café del sudeste de Cuba
правінцыі Сант'яга-дэ-Куба і Гуантанама XIX-XX стст. 2000 1008 III, IV
7   Нацыянальны парк імя Аляксандра Гумбальта
ісп.: Parque Nacional Alejandro de Humboldt
правінцыі Альгін і Гуантанама 2001 839 IX, X
8   Гістарычны цэнтр горада Сьенфуэгас
ісп.: Cienfuegos
правінцыя Сьенфуэгас XIX стагоддзе 2005 1202 II, IV
9   Гістарычны цэнтр горада Камагуэй
ісп.: Camagüey
правінцыя Камагуэй XVI стагоддзе 2008 1270 IV, V

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаўПравіць

 
Аб'екты Сусветнай спадчыны на Кубе

СпасылкіПравіць