Спіс палітычных партый Іспаніі
Ніжэй прыведзены спіс палітычных партый Іспаніі.
Іспанія мае шматпартыйную сістэму як на нацыянальным, так і рэгіянальным узроўні. На нацыянальным узроўні, з выбараў 1982 у двухпалатных Генеральных картэсах традыцыйна дамінуюць дзве палітычныя партыі, левацэнтрысцкая Іспанская сацыялістычная рабочая партыя (ІСРП) і правацэнтрысцкая Народная партыя. У 2010-х гадах з’явілася тэндэнцыі як паслаблення ІСРП, якую адціскаюць новыя левыя партыі, у першую чаргу «Падэмас», так і з'яўлення новых цэнтрысцкіх і правацэнтрысцкіх партый.
Акрамя нацыянальных партый у Іспаніі таксама маюцца шматлікія рэгіянальныя, якія могуць быць моцныя ў аўтаномных супольнасцях, такіх як Каталонія і Краіна Баскаў, і часта бываюць неабходныя для фарміравання урадавых кааліцый на нацыянальным узроўні.
Парламенцкія партыі
правіцьПартыя/кааліцыя | Месцаў у Кангрэсе дэпутатаў (2016) |
Месцаў у Сенаце (2016) | Ідэалогія |
---|---|---|---|
Народная партыя | 137 | 151 | Кансерватызм |
Іспанская сацыялістычная рабочая партыя | 85 | 63 | Сацыял-дэмакратыя |
Падэмас | 71 | 23 | Дэмакратычны сацыялізм |
Грамадзяне | 32 | 3 | Лібералізм |
Рэспубліканскія левыя Каталоніі | 9 | 12 | Малая партыя |
Дэмакратычная канвергенцыя Каталоніі | 8 | 4 | Малая партыя |
Баскская нацыяналістычная партыя | 5 | 6 | Малая партыя |
Адзінства Краіны Баскаў | 2 | 1 | Малая партыя |
Канарская кааліцыя | 1 | 2 | Малая партыя |
іншыя | 0 | 1 |