Срджан Астоіч

сербскі футбаліст

Срджан Астоіч (сербск.: Srdjan Ostojic / Срђан Остојић; нар. 10 студзеня 1983) — сербскі футбаліст, брамнік.

Футбол
Срджан Астоіч
Нарадзіўся 10 студзеня 1983(1983-01-10)[1] (41 год)
Грамадзянства  Сербія
Рост 193 см
Вага 90 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002 Сербія і Чарнагорыя Лакаматыва (Бялград)
2003—2005 Сербія і Чарнагорыя Будучнаст (Дабанаўцы) 44
2006 Сербія і Чарнагорыя Жэлезнічар (Бялград) 2
2006—2007 Сербія Сінджаліч (Бялград) 8
2007—2010 Сербія Бяжанія 77 (-72)
2011—2012 Беларусь Гомель 9 (-10)
2012 Сербія Бяжанія 3 (-1)
2013 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 2 (-2)
2014—2015 Сербія Бяжанія 31 (-29)
2015 Боснія і Герцагавіна Дрына (Зворнік) 9 (-22)
2016 Сербія Земун 13 (-9)
2016 Казахстан Акжайык (Уральск) 5 (-15)
2017—2018 Сербія Земун 9 (-13)
2018 Інданезія Арэма 4 (-7)
2019 Сербія Земун 0 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2019.

Клубная кар’ера правіць

Гуляў у Сербіі, у асноўным за клубы ніжэйшых дывізіёнаў. У другой палове 2007 года гуляў у «Бяжаніі» ў найвышэйшай лізе чэмпіяната Сербіі, але па выніках сезона клуб пакінуў сербскую Суперлігу. Яшчэ тры гады Астоіч быў асноўным брамнікам клуба, які гуляў у другім дывізіёне.

У лютым 2011 года папоўніў склад «Гомеля», дзе з’яўляўся другім брамнікам. У жніўні 2012 года пакінуў гомельскі клуб[2]. У верасні 2012 года стала вядома аб яго вяртанні ў «Бяжанію»[3].

У снежні 2012 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. У «Шахцёры» стаў другім брамнікам пасля Юрыя Цыгалкі, але пасля таго як у жніўні Цыгалка атрымаў траўму, у асноўным складзе стаў выступаць трэці брамнік Эдуардас Курскіс. Упершыню ў складзе гарнякоў з’явіўся на полі 20 кастрычніка 2013 года ў матчы супраць «Нёмана», калі з-за няўпэўненай гульні Астоіча «Шахцёр» прайграў 1:2. Пазней зноў апынуўся на лаўцы запасных, і другі раз з’явіўся на полі ў апошнім туры 1 снежня 2013 года, замяніўшы Курскіса, які атрымаў траўму.

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў салігорскі клуб і ў сакавіку 2014 года ў чарговы раз стаў іграком «Бяжаніі»[5], дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове. У ліпені 2015 года накіраваўся ў Боснію і Герцагавіну, стаўшы іграком клуба найвышэйшага дывізіёна «Дрына»[6]. У лютым 2016 года вярнуўся ў Сербію, падпісаўшы кантракт з першалігавым «Земунам», а ў чэрвені таго ж года стаў іграком казахстанскага клуба «Акжайык». Аднак ужо праз два месяцы пакінуў «Акжайык» і пазней вярнуўся ў «Земун».

У ліпені 2018 года далучыўся да інданезійскага клуба «Арэма». У лютым 2019 года зноў далучыўся да «Земуна», дзе заставаўся да канца сезона 2018/19, пасля чаго завяршыў кар’еру.

Дасягненні правіць

Заўвагі правіць