Стагоддзе абвяшчэння БССР
Стагоддзе абвяшчэння БССР — шэраг мерапрыемстваў у Беларусі і па-за яе межамі ў 2018 і 2019 гг., прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння БССР. У адрозненне ад святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі святкаванне стагоддзя абвяшчэння ССРБ з’ездам беларускай кампартыі не было прывязана строга да 1 студзеня 2019 года, а ўяўляла сабой шэраг акцый і мерапрыемстваў, праведзеных з кастрычніка 2018 года па люты 2019 года.
Мерапрыемствы
правіць25 сакавіка 2018 года левыя Беларусі запусцілі хэштэг, прысвечаны падрыхтоўцы да святкавання 100 год БССР[1]. Старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін заявіў, што партыя не мае дачынення гэтага флешмобу, але будзе ўдзельнічаць у святкаванні[2].
Камуністычная партыя Беларусі прысвяціла 100-годдзю абвяшчэння БССР мерапрыемствы да 100-гадовага юбілею УЛКСМ (29 кастрычніка 2018 года), гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі (7 лістапада 2018 года) і ўрачысты канцэрт у музеі ВАВ, прысвечаны стагоддзю кампартыі Беларусі (29 снежня 2018 года)[3].
У рэгіёнах былі праведзены адкрыты дыялог «Квітней Беларусь» у музеі Чавусаў з удзелам пісьменніка М. Салаўцова і БРСМ (29 снежня 2018 года), кніжная выстава ў бібліятэцы Гомеля (8 студзеня — 8 лютага 2019 года) і адзіны дзень інфармавання ў гімназіі Мсціслава[4].
Мерапрыемствы 1 студзеня 2019 года ў юбілейны дзень абвяшчэння ССРБ не праводзіліся. Пра юбілей напісалі некаторыя СМІ[5].
Крэатыўныя праекты
правіцьСярод творчых падыходаў да свякавання стагоддзя БССР можна вылучыць каляндар на 2019 год, прысвечаны выбітным дзеячам БССР, і фільмы «БССР. Невядомая гісторыя» і «100 гадоў БССР»[6][7].
Група гісторыкаў стварыла сайт ssrb100 з рэканструкцыяй падзеяў пачатку 1919 года, дзе інфармацыя падавалася быццам з вуснаў грамадскіх і палітычных дзеячоў таго часу ў стылі мовы сацыяльных сетак з выкарыстаннем мемаў і афармленнем пад пасты УКантакце ці Twitter[8][9]. Сайт папаўнялі кантэнтам са студзеня па сакавік 2019 года.
Зноскі
- ↑ Объявляем о запуске акции #БССР100, посвящённой 100-летию Советской Беларуси. Присоединяйтесь! // left.by
- ↑ Левыя абвясцілі кампанію #БССР100. Калякін: «Гэта не мы, але святкаваць будзем» // Новы час
- ↑ Торжественное собрание, посвященное столетию БССР и КПБ, прошло в Минске // Сайт КПБ
- ↑ Паводле агляду сацыяльных сетак па хэштэгу БССР100 100 год БССР // Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ 100 лет БССР: образование Белорусской Советской Социалистической Республики // БелТА
- ↑ БССР. Неизвестная история (документальный сериал) // Left.by
- ↑ Праект "100 гадоў БССР (Серыя «Кузьма Кісялёў») (Серыя «Міхаіл Савіцкі») // Сайт Белтэлерадыёкампаніі
- ↑ ССРБ100 Архівавана 27 красавіка 2019.
- ↑ SSRB100: появился сайт об истории первой БССР в форме ньюсфида // Наша Ніва