Стаклішкес

(Пасля перасылкі з Стаклішкі)

Ста́клішкес[1] (літ.: Stakliškės, традыцыйная беларуская назва — Стаклішкі) — вёска ў Прыенайскім раёне Каўнаскага павета Літвы. Цэнтр Стаклішкескай сянюніі. Размешчана на ўсход ад Прыеная, на аўтамабільнай дарозе Прыенай — Тракай. Насельніцтва на 2011 год — 747 чалавек.

Вёска
Стаклішкес
літ.: Stakliškės
Герб
Герб
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Стаклішкі
Вышыня цэнтра
108 м
Насельніцтва
747 чалавек (2011)
Часавы пояс
Стаклішкес на карце Літвы
Стаклішкес (Літва)
Стаклішкес

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

 
Гарадскі герб, 1792 г.

Першы пісьмовы ўспамін пра Стаклішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1513 годзе Стаклішкі сталі мястэчкам. У 1586 годзе тут збудавалі першы касцёл. 16 студзеня 1792 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Стаклішкам Магдэбургскае права і герб.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Стаклішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Стаклішках было 272 будынкі.

Найноўшы час правіць

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Стаклішкі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 1644 чал., з іх 936 каталікоў, 41 праваслаўны, 5 евангелістаў, 355 іўдзеяў і 7 мусульман[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 747 чал.

Славутасці правіць

 
Капліца

Зноскі

Спасылкі правіць