Станфард Мур
Станфард Мур[1] (англ.: Stanford Moore; 4 верасня 1913, Чыкага — 23 жніўня 1982) — амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай АН ЗША і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.
БіяграфіяПравіць
У 1935 скончыў універсітэт Вандэрбілта. З 1939 у Ракфелераўскім інстытуце медыцынскіх даследаванняў (Нью-Ёрк), з 1952 прафесар гэтага інстытута, у 1950-51 чытаў курс лекцый у Брусельскім (Бельгія) універсітэце, у 1951 працаваў у Кембрыджскім (Вялікабрытанія) універсітэце.
Асноўныя працыПравіць
Даследаваў будову шэрагу бялкоў, галоўным чынам фермента рыбануклеазы; распрацоўваў храматаграфічныя метады хімічнага аналізу; сумесна з У. Стайнам прапанаваў аўтаматычную апаратуру для храматаграфічнага падзелу і колькаснага вызначэння амінакіслот.
Нобелеўская прэміяПравіць
Нобелеўская прэмія па хіміі (1972) за асноватворны ўклад у хімію ферментаў (сумесна з К. Анфінсенам і У. Стайнам).
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Станфард Мур у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.27.