Станіслаў Іванавіч Грыб
Станіслаў Іванавіч Грыб (н. 6 жніўня 1944, в. Савічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994—2002), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2001) і Украінскай акадэміі аграрных навук (2001), доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1998) .
Станіслаў Іванавіч Грыб | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 жніўня 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1966 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1970 г. загадчык лабараторыі Ганусаўскай доследна-селекцыйнай станцыі па цукровых бураках, з 1973 намеснік кіраўніка Заходняга селекцэнтра па збожжавых, зернебабовых і крупяных культурах, з 1978 г. кіраўнік Заходняга селекцыйнага цэнтра, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ земляробства і кармоў, адначасова з 1980 г. загадчык аддзела, з 1990 г. загадчык лабараторыі гэтага інстытута. У 1995—1997 гг. віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, у 1997—2002 гг. акадэмік-сакратар аддзялення земляробства і раслінаводства ААН РБ. З 2002 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута земляробства і селекцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковыя працы ў галіне селекцыі насенняводства і тэхналогіі вырошчвання збожжавых культур. Распрацаваў і рэалізаваў на практыцы інтэнсіўныя гатункі збожжавых культур з патэнцыйнай ураджайнасцю 8-10 т/га, прапанаваў метады стварэння генетычнай разнастайнасці і ідэнтыфікацыі генатыпаў, якія спалучаюць высокую прадуктыўнасць з талерантнасцю да біятычных і абіятычных фактараў асяроддзя, добрай якасцю прадукцыі. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць сістэмы адаптаваных, рэсурсазберагальных гатункаў ячменю, аўса, трыцікале, яравой пшаніцы.
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 7 вынаходак, 38 аўтарскіх пасведчанняў на гатункі раслін, раянаваных ў Беларусі, з якіх 14 ўключаны ў рэестр замежных краін.
Узнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1994, у аўтарскім калектыве) — за цыкл работ «Распрацоўка метадаў і вынікі селекцыі высокапрадукцыйных, рэсурсаэканомных гатункаў яравога ячменю і азімага жыта».
- Ордэн «Знак Пашаны» (1986).
- Медаль Францыска Скарыны (25 жніўня 2017)[1].
Асноўныя працы
правіць- Ячменному полю — интенсивные сорта. Мн.: Ураджай, 1992.
- Посевной и посадочный материал сельскохозяйственных культур. Кн. 1-2. Берлин: TRANSFORM, 2001 (в соавт.).
- Семеноводство. Мн.: Бестпринт, 2004 (в соавт.).
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.
Спасылкі
правіць- Станіслаў Іванавіч Грыб у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Профіль на сайце НАН Беларусі