Станіслаў Гутэн-Чапскі
Станіслаў Гутэн-Ча́пскі (1779, г. Нясвіж — 1844, г. Кедайняй) — вайсковы дзеяч.
Станіслаў Гутэн-Чапскі | |
---|---|
![]() Герб «Ляліва» | |
Нараджэнне |
1779
|
Смерць |
1844 |
Род | Чапскія |
Бацька | Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі |
Маці | Вераніка з Радзівілаў[d] |
Жонка | Соф’я з Абуховічаў[d] |
Дзеці | Мар'ян Гутэн-Чапскі[d], Эдвард Чапскі, Міхаліна Марыя з Гутэн-Чапскіх[d] і Adolf Hutten-Czapski[d] |
Адукацыя | |
Дзейнасць | афіцэр |
Званне | палкоўнік |
Камандаваў | 22-ім пяхотным палком |
Бітвы | вайна 1812: Бітва на Бярэзіне, кампанія 1813 |
Узнагароды |
3 роду Чапскіх, сын холмінскага ваяводы Францішка Станіслава і Веранікі Радзівіл, сястры Пане Каханку.
Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім і Віленскім піярскім калегіумах.
У 1811 годзе новы нясвіжскі ардынат, кузен Дамінік Геранім Радзівіл перадаў яму Кейданы як частку пасагу маці.
У вайну 1812 змагаўся на баку Напалеона як камандзір 22-га пяхотнага палка Польскага войска Генеральнай Канфедэрацыі, які быў разбіты пад Новым Свержанем і ў Койданаве. Удзельнічаў у Бярэзінскай аперацыі 1812, кампаніі 1813. Эмігрыраваў у Парыж. Вымушаны вярнуцца ў Кейданы з-за пагрозаў царскіх уладаў канфіскаваць маёнткі.
Станіслаў быў жанаты на Сафіі, дачцэ менскага кашталяна Міхала Абуховіча, і меў ад яе трох сыноў. Мацей і Эдвард прымалі ўдзел у паўстанні 1863-64 гадоў, за што былі высланы ў Сібір, а іх маёнткі канфіскаваны.