Станіслаў Лявонавіч Станкевіч

(Пасля перасылкі з Станіслаў Станкевіч (кнігар))

Станіслаў Лявонавіч Станкевіч (1886, в. Арляняты, Ашмянскі павет, цяпер Смаргонскі раён — 3 лютага 1964) — беларускі выдавец, паэт.

Станіслаў Лявонавіч Станкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 мая 1886(1886-05-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 1964(1964-02-03)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, выдавец
Мова твораў беларуская

У 1903—1919 гг. працаваў у аптэках Пецярбурга, падтрымліваў сувязі з Б. Эпімах-Шыпілам. З пачатку 1920-х г. супрацоўнічаў з Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні, у 1926 адкрыў уласную беларускую кнігарню. Выдаваў разам з З. Верас адрыўныя беларускія календары. У 1920-я г. выступаў з літаратурнымі творамі ў перыядычным друку Заходняй Беларусі. С. Станкевіча лічаць аўтарам зборнікаў вершаў «Смех — не грэх» (1926), «З майго ваконца» (1928). Пісаў аўтабіяграфічную паэму «Лявонава доля». Арыштаваны органамі НКУС 30.10.1945 і асуджаны на 10 гадоў высылкі ў Пермскую вобласць. У 1954 годзе вярнуўся ў Вільнюс. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Зноскі

  1. а б Stanisław Stankiewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура правіць

  • Вабішчэвіч А. Станкевіч Станіслаў Лявонавіч // ЭГБ, Т.6, кн. І. — Мн. 2001.
  • Трацяк Я. «Аб якім тут Станкевічу гутарка?..» // ЛіМ. 1997. 29 жн.;
  • Русак М. Справа № 528 // Рунь. 1999. 13 снеж.