Старажоўскія могілкі

Старажо́ўскія мо́гілкі (таксама Пярэ́спінскія) — некропаль, што існаваў у XVIIIXX стагоддзях у горадзе Мінску.

могілкі
Старажоўскія могілкі
Старажоўскія могілкі і брама, 1920-я гг. Фота Льва Дашкевіча
Старажоўскія могілкі і брама, 1920-я гг. Фота Льва Дашкевіча
53°54′58″ пн. ш. 27°33′10,40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Статус знішчаныя
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Тэрыторыя могілак і брама, 2019 год

У канцы XVIII стагоддзя, пасля таго як Мінск увайшоў у склад Расійскай імперыі, для яго стаў дзейнічаць указ Кацярыны II аб могілках. Цяпер хаваць памерлых у цэнтры горада і каля храмаў можна было толькі ў асаблівых выпадках. Для могілак былі адведзеныя спецыяльныя тэрыторыі: для праваслаўных — на Пярэспе (пазней гэтая мясцовасць пачала называцца Старажоўкай), уніятаў — на Залатой Горцы, каталікоў — на Кальварыі[1]. Першыя магілы датуюцца 1795 годам[2].

Могілкі закрылі ў 1937 годзе, але ў часе Другой сусветнай вайны пахаванні грамадзянскіх асоб працягваліся. У 1943 годзе тут было праведзенае пышнае пахаванне паліцыянта[1]. Пахаванні адбываліся кароткі час і па вызваленні Мінска[2].

Пасля вайны было прынятае рашэнне аб ліквідацыі могілак. Тады ж адсюль, са Старажоўкі, перанеслі на Вайсковыя могілкі прах Івана Пуліхава. Улады аб’явілі, што парэшткі з могілак можна выкопваць для перазахавання. Былі сваякі памерлых, якія мелі жаданне гэта зрабіць. Адабраныя труны складваліся ў сутарэннях Царквы Святой Марыі Магдаліны, адкуль іх пазней вывозілі, часам у іншыя гарады. Пахаванні святароў, якія месціліся перад царквой, былі раскапаныя рабочымі і ўскрытыя ў часе рэканструкцыі храма. Магілы, якія не былі перанесеныя, былі выраўненыя бульдозерам. Сярод іншых, былі выраўненыя магілы беларускіх дзеячоў Алеся Бурбіса і палітычнага дзеяча Сцяпана Булата[1][3].

У 1950-я гады на месцы могілак паклалі асфальт (аўтамабільная дарога вуліцы Старажоўскай), пабудавалі кінатэатр «Спартак» (цяпер Моладзевы тэатр)[1].

Нашы дні

правіць

Цяпер пра колішнія могілкі нагадваюць Старажоўская брама і надмагіллі, перанесеныя сюды з тэрыторыі могілак. У 1993 годзе, да 200-годдзя Мінскай епархіі, побач з царквой быў усталяваны помнік паводле бласлаўлення мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта. На пліце помніка па-руску напісана: «Супакой, Госпадзе, душы памерлых рабоў тваіх усіх на месцы гэтым пахаваных»[1]. У 2006 годзе скверу на тэрыторыі могілак была нададзеная назва Старажоўскі сквер. У часе рэканструкцыі Моладзевага тэатра неаднаразова выкапваліся чалавечыя астанкі[2][4], 14 снежня 2015 года была адкапана труна з парэшткамі вайскоўца[5].

Вядомы адзін выпадак, калі на тэрыторыі царквы, дзе стаіць мемарыял са знойдзеных надмагілляў ХІХ ст., быў пахаваны чалавек у ХХІ ст.: у лютым 2012 года тут пахавалі Вольгу Булгакаву[1][6].

Галерэя

правіць

Вядомыя людзі, пахаваныя на Старажоўскіх могілках

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Пахаванне перанесена на Вайсковыя могілкі
  2. Вядомы расійскі адвакат пачатку XX ст. Дадзеныя паводле ўспамінаў унучкі[7].

Зноскі

  1. а б в г д е Сторожевское кладбище (руск.). minsk-old-new.com. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 22 снежня 2015.
  2. а б в Моладзевы тэатр стаіць на костках(недаступная спасылка). Салідарнасць (10 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 22 снежня 2015.
  3. Алесь Жук Любіце паэтаў, любіце // Літаратурная Беларусь. — 2013. — № 1. — С. 3.
  4. Фотофакт: во время реконструкции Молодежного театра в Минске обнаружены черепа (руск.). onliner.by (9 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2015. Праверана 22 снежня 2015.
  5. Падчас рэканструкцыі Моладзевага тэатра знойдзеная труна з целам. Наша Ніва (15 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2015. Праверана 22 снежня 2015.
  6. Мемарыяльныя могілкі Мінска. Частка 1. berastouski.blogspot.com. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2018. Праверана 10 ліпеня 2018.
  7. Наш папа уже не вернется, его сожгли». Каково это — потерять всю семью и даже собственного сына (руск.). citydog.by (9 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2018. Праверана 10 ліпеня 2018.

Спасылкі

правіць