Старажоўская брама
Старажоўская брама — брама на былых Старажоўскіх (Пярэспінскіх) могілках у Мінску. Размяшчаецца перад царквой Святой Марыі Магдаліны. Пабудавана ў канцы 19 ст. з цэглы. Помнік эклектычнай архітэктуры.
Славутасць | |
Старажоўская брама | |
---|---|
Царква Святой Марыі Магдаліны і Старажоўская брама | |
53°54′58″ пн. ш. 27°33′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Тып будынка | брама |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата заснавання | 1847 |
Дата пабудовы | 1847 год |
Статус |
![]() |
Архітэктура
правіцьБрама аднапралётная, манументальная, кампазіцыйна падкрэслівае галоўны ўваход у будынак[1]. Плоскасць дэкараваная пілястрамі, арачнымі нішамі, бакавымі валютамі, завершана развітым шматпрафіляваным карнізам. Над цэнтральным арачным праёмам узвышаецца дэкаратыўны атык, увянчаны невялікай лучковай галоўкай. Збераглася частка агароджы. Брама вырашаная ў эклетычных формах[1].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988]. С.100
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- Старажоўская брама на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Старажоўская брама на сайце «Архіварта»