Старачэхі (чэшск.: Staročeši), афіцыйная назва — Нацыянальная партыя (чэшск.: Národní strana) — буржуазна-кансерватыўная партыя ў Чэхіі ў 18601918 гг. Назву атрымала пасля вылучэння з яе складу ў 1874 годзе младачэхаў. Ідэолагі і лідары старачэхаў — Ф. Палацкі, Ф. Л. Рыгер, К. Матуш і інш. Старачэхі выступалі за захаванне Габсбургскай манархіі, за ажыццяўленне т.зв. чэшскага дзяржаўнага права (аўтаномія зямель чэшскай кароны ў межах імперыі Габсбургаў), супраць буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў. Да 1879 года праводзілі палітыку пасіўнай абструкцыі аўстрыйскага рэйхсрата, потым увайшлі ў яго склад, дзе займалі крайне правыя пазіцыі. Пасля паражэння на выбарах 1891 страцілі палітычны ўплыў.

У 1918 годзе ўвайшлі ў партыю Чэшскай дзяржаўна-прававой дэмакратыі (у 19191934 годзе Нацыянальна-дэмакратычная партыя  (руск.)).

Літаратура правіць