Старашайгаўскі раён
Старашайгаўскі раён (руск.: Старошайговский район, эрз.: Ташто Шайгабуе, макш.: Сире Шяйгавонь аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Старае Шайгава.
Старашайгаўскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1928 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Тэлефонны код | 83432 |
Афіцыйны сайт (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьСтарашайгаўскі раён мяжуе з Лямбірскім, Рузаеўскім, Кадошкінскім, Краснаслабодскім і Ельнікаўскім раёнамі, а таксама з Ніжагародскай вобласцю на поўначы. Плошча раёна складае 1420,42 км².
Гісторыя
правіцьСтарашайгаўскі раён быў утвораны 16 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва раёна станам на 2017 год складала 12 173 чалавек.
Эканоміка
правіцьСельская гаспадарка з’яўляецца галоўнай галіной эканомікі ў рэгіёне. Акрамя таго, Старашайгаўскі раён вядомы як радзіма мінеральнай вады «Брада», шырока распаўсюджанай у Мардовіі і за яе межамі.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ Таблица 5. Численность населения России, федеральных округов, субъектов Российской Федерации, городских округов, муниципальных районов, муниципальных округов, городских и сельских поселений, городских населенных пунктов, сельских населенных пунктов с населением 3000 человек и более. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года. На 1 октября 2021 года. Том 1. Численность и размещения населения (руск.) (XLSX). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2022. Праверана 1 верасня 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старашайгаўскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 26 сакавіка 2020. (руск.)