Лямбірскі раён
Ля́мбірскі раён (руск.: Лямбирский район, эрз.: Лямбирьбуе, макш.: Лямбирень аймак, татар.: Ләмберә районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Лямбір.
Лямбірскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 20 ліпеня 1933 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 | ||||
Тэлефонны код | 83441 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьЛямбірскі раён мяжуе з Рамаданаўскім, Чамзінскім, Бальшаберазнікоўскім, Качкураўскім, Рузаеўскім і Старашайгаўскім раёнамі, а таксама з сталіцай рэспублікі горадам Саранскам на поўдні. З поўначы раён мяжуе з Ніжагародскай вобласцю. Плошча раёна складае 1379,29 км².
Гісторыя
правіцьЛямбірскі раён быў утвораны 20 ліпеня 1933 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК. Вылучаны як асобны раён з пераважна татарскім насельніцтвам, якое на той час складала 73 %.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва раёна па стане на 2017 год складала 34 323 чалавек. Абсалютную большасць складаюць рускія, сярод іншых нацыянальнасцей пераважаюць татары, макшане і эрзя.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ а б http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst89/DBInet.cgi?pl=8006001
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лямбірскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 20 красавіка 2021. (руск.)