Старынкаўскі сельсавет (Лепельскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці БССР

Стары́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Старынка.

Старынкаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Лепельскі раён
Уключаў 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Старынка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 18 сакавіка 1963

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гарадзецкі сельсавет у складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарадзец. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старынка, сельсавет перайменаваны ў Старынкаўскі[1]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Кубліцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Галадушша, Гамылёва, Забалацце, Лажаншчына, Пад’язна, Самоўка і Слабодка)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна. 18 сакавіка 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кубліцкага (10 населеных пунктаў: Гамылёва, Забалацце, Ідута, Клапы, Лажаншчына, Пад’язна, Самоўка, Слабодка, Судзілавічы I і Судзілавічы II) і Жарскага (13 населеных пунктаў: Бугаі, Гарадзец I, Гарадзец II, Гута, Журкі, Зарубаўшчына, Ільюшына, Лежні, Наваселле, Пранікі, Сержаны, Старынка і Чарнаручча) сельсаветаў[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.