Места (Брэст)
Места — цэнтральная частка, вакольны горад гістарычнага Берасця (цяпер Брэст). Мела авальную ў плане канфігурацыю і складалася з цэнтральнай часткі, умацаванай абарончай сцяной, і перыферыйнай, умацаванай валам. Асновай планіроўкі цэнтральнай часткі горада была паўавальная рынкавая плошча, якая злучалася мостам цераз Мухавец з замкам. На плошчы размяшчаліся ратуша з крамамі, друкарня, саляны склад, васкабойня, 23 двары гараджан. Планіровачны каркас горада стварала сістэма радыяльных вуліц, якія пачыналіся ад плошчы і перасякаліся паўкальцовымі вуліцамі[1]
Ва ўмацаванай частцы Места праходзілі 3 вуліцы, з якіх дзве (Кавальская і Пескаўская, злучаліся з Віленскім і Кракаўскім трактамі) з’яўляліся магістральнымі. На вуліцах месціліся 170 мяшчанскіх сядзіб, двор праваслаўнага епіскапа з мураванай Мікалаеўскай царквой, фарны касцёл з плябаніяй, багадзельня (шпіталь), іншыя будынкі[1].
Перыферыйная частка Места мела 20 невялікіх вуліц, на якіх знаходзіліся 401 мяшчанская сядзіба, тры касцёлы (адзін з кляштарам, другі з багадзельняй, трэці — прыходскі варварынскі), Уваскрэсенская і Варварынская цэрквы[1].
У 1830-1840-я гады ўсё Места, фактычна ўвесь гістарычны цэнтр Берасця, знішчана ўладамі Расійскай Імперыяй для будаўніцтва Брэсцкай крэпасці, горад з жыхарамі быў перанесены на дзве з паловай вярсты на ўсход, дзе размешчаны цэнтр цяперашняга Брэст[2].
Зноскі
- ↑ а б в Брэст // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
- ↑ Гісторыя Брэста
Літаратура
правіць- Брэст // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.