Статут Уладзіміра Манамаха
Стату́т Уладзі́міра Манама́ха 1113 года — законы вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха (княжыў у Кіеве ў 1113—1125), змешчаныя ў пашыранай рэдакцыі Рускай праўды.
Статут быў прыняты прадстаўнікамі вышэйшай феадальнай знаці ў сяле Берастове каля Кіева пасля ўступлення Уладзіміра Манамаха на велікакняжацкі прастол.
Статут складаецца з 69 артыкулаў, якія змяшчаюць нормы крымінальнага, цывільнага і судовага права. Пад уплывам Кіеўскага паўстання 1113 года статут рабіў некаторыя ўступкі гарадскім нізам: вызначаліся крыніцы халопства (гл. халопы), некалькі абмяжоўвалася ўлада гаспадара над закупамі, ліхвярскі працэнт не мог перавышаць 25 % гадавых, забаранялася ператвараць у раба неплацежаздольнага купца-даўжніка, калі ён стаў такім з-за няшчаснага выпадку.
Літаратура
правіць- Стату́т Уладзі́міра Манама́ха 1113 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 172—173. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).