Строганаўская школа іканапісу

Стро́ганаўская шко́ла[1] — стылістычны кірунак у рускім іканапісе канца XVI — пачатку XVII стагоддзяў. Назва паходзіць ад прозвішча купцоў Строганавых, для якіх былі напісаны шматлікія абразы.

Іаан Прадцеча — Ангел пустыні. Пракопій Чырын, Строганаўская школа, 1620-я. ДТГ.

Абразы строганаўскай школы вылучаюцца невялікімі памерамі, мініяцюрнасцю, філіграннасцю пісьма, складанасцю кампазіцыі, фантастычнасцю пейзажных фонаў, грацыёзнай вытанчанасцю поз і жэстаў, сакавітай, шчыльнай колеравай гамай, узмоцненай актыўным выкарыстаннем золата і серабра.

Большасць ікон строганаўскай школы стваралася маскоўскімі царскімі іканапісцамі. Сярод майстроў Пракопій Чырын, Е. Масквіцін, Істома, Назарый і Нікіфар Савіны.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Стро́ганаўская шко́ла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 205. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Власова О. М. Строгановская школа иконописи // Уральская историческая энциклопедия. / УрО РАН, Институт истории и археологии. Гл. ред. В. В. Алексеев. — Екатеринбург: Академкнига, 2000. (руск.)
  • Строгановская школа // Популярная художественная энциклопедия. В 2-х томах. / Под ред. Полевого В. М. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Т. 1: М—Я. — 432 с. (руск.)
  • Российский гуманитарный энциклопедический словарь. В 3 т.  — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. — Т. 3: П—Я. — 704 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-691-00883-8. (руск.)

Спасылкі

правіць