Стывен Кінг
Стывен Эдвін Кінг (англ.: Stephen Edwin King; 21 верасня 1947, Портленд, штат Мэн, ЗША) — амерыканскі пісьменнік, працуе ў жанрах жахаў, трылера, фантастыкі і містыкі.
Стывен Кінг | |
---|---|
Stephen King | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Стывен Эдвін Кінг |
Псеўданімы |
Рычард Бахман Джон Свіфен |
Дата нараджэння | 21 верасня 1947[1][2][…] (73 гады) |
Месца нараджэння | Портленд, штат Мэн, ЗША |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Donald Edwin King[d][4] |
Маці | Nellie Pillsbury[d][4] |
Жонка | Tabitha King[d] |
Дзеці | Joe Hill[d], Owen King[d] і Naomi King[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці |
Раманіст Аўтар кароткіх аповядаў Сцэнарыст Журналіст Акцёр Тэлевізійны прадзюсар Рэжысёр |
Гады творчасці | з 1959 |
Жанр |
Жахі Эпісталярная проза Гатычны раман Постапакаліпсіс Трылер Навуковая фантастыка |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
stephenking.com | |
![]() |
Некаторыя творы апублікаваў пад псеўданімамі:
БіяграфіяПравіць
Калі Стывену было 2 гады, яго бацька выйшаў з хаты па цыгарэты і не вярнуўся. Яго далейшы лёс так і застаўся загадкай. Пасля Стывен выпадкова знайшоў на гарышчы сшыткі — літаратурныя спробы бацькі.
Кінг пачаў кар’еру пісьменніка ў студзені 1959 года, калі разам са старэйшым братам намерыўся выдаваць мясцовую газету.
У 1966 Кінг скончыў сярэднюю школу і паступіў ва ўніверсітэт штата Мэн. Там ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — Табітаю Спрус. У 1970 скончыў ўніверсітэт са ступенню бакалаўра, і яго прызналі непрыдатным да вайсковай службы. Першы час сям’я жыла на заработак Кінга ў пральні, жончыну стыпендыю і нешматлікія ганарары Кінга за друк яго апавяданняў у часопісах. У гэты час у іх нарадзіліся сын і дачка.
Увосень 1971 Кінг пачаў працаваць настаўнікам англійскай мовы ў школе горада Хэмпдэн (штат Мэн). Ягоная жонка знайшла ў сметніцы чарнаввы варыянт рамана «Кэры», які Стывен палічыў няўдалым і прымусіла дапісаць яго.
У 1974 выдавецтва «Doubleday» выдае раман «Кэры», за які Кінг атрымаў аванс 2500 $. Пасля выдавецтва прадала аўтарскія правы на «Кэры» Новай амерыканскай бібліятэцы за 400 000 $, палову з якіх атрымлівае Кінг. Гэта дазволіла яму пакінуць работу ў школе. Увосень 1974 Кінг пераязджае ў Боўлдэр, штат Каларада. Тут ён жыве год і працуе над раманам «Ззянне».
Пад канец 1970-х Кінг пад псеўданімам «Рычард Бахман» выдаў свой раман «Змірыцца з гэтым» пад назвай «Лютасць».
У 1982 з’яўляецца кніга «Стралок» — першы раман з цыкла «Цёмная Вежа».
У 1989 Кінг падпісаў кантракт з выдавецтвам «Вікінг», паводле якога мусіў атрымаць 35 млн $ за чатыры наступныя кнігі, але ў 1997 разарваў яго, бо планаваў атрымаць 17 млн $ за кнігу «Мех з косткамі». Дзеля гэтага ён падпісвае новы кантракт з выдавецтвам «Сайман энд Шустэр», па якім атрымлівае 8 млн $ авансу і 50 % прыбытку ад продажу.
У 1999 Кінга збіла машына. Пісьменнік атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні. Гэты выпадак ён апісаў у сваіх успамінах («Як пісаць кнігі») і ў сёмай частцы «Цёмнай Вежы».
У 2004 годзе выходзіць апошняя частка эпапеі «Цёмная вежа», якая, паводле абяцання пісьменьніка, павінна стаць яго апошняй работай. Але Кінг не стрымлівае абяцанне і працягвае публікаваць кнігі.
У 2009 годзе Стывен Кінг нарэшце апублікаваў раман «Пад купалам», які ён два разы беспаспяхова спрабаваў напісаць у 1970-х і 1980-х гадах[7][8].
У 2011 выйшаў раман «11/22/63». У 2012-м выйшаў восьмы том цыкла пра Цёмную Вежу, «Вецер скрозь замочную свідравіну»[9]. Таксама Кінг напісаў раман «Краіна радасці» (Joyland), і раман «Доктар Сон», працяг рамана «Ззянне», які выйшаў у верасні 2013 года.
Пераклады на беларускую мовуПравіць
На беларускую мову не перакладаўся.
Зноскі
- ↑ Stephen King // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stephen King // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stephen Edwin King // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ↑ 5,0 5,1 http://web.archive.org/web/20210308101543/https://stephenking.com/the-author/ Праверана 10 сакавіка 2021.
- ↑ 6,0 6,1 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
- ↑ J. Maslin Stephen King’s Latest Cast Feels Real. The New York Times (11 лістапада 2009).
- ↑ J. Parker Stephen King’s Glass Menagerie. The New York Times (5 лістапада 2009).
- ↑ StephenKing.com is proud to announce The Dark Tower: The Wind Through the Keyhole. The next installment of the epic series is set for release in 2012.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стывен Кінг
- Афіцыйны сайт пісьменніка (англ.)
- Stephen King’s Keynote Address