Стэфан Борджыа
Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Стэфан Борджыа (Stefano Borgia, 3 снежня 1731, Велетры, Італія—23 лістапада 1804, Ліён, Францыя) — італьянскі кардынал і антыквар, які праславіўся збіральніцтвам розных дзіваў, такіх, як егіпецкія старажытнасці і рукапісы на старажытных мовах.
Стэфан Борджыа | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ignazio Busca[d] | ||||||
Пераемнік | Tommaso Antici[d] | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | гісторык, каталіцкі святар, археолаг, нумізмат | ||||||
Нараджэнне |
3 снежня 1731[1][2][3] |
||||||
Смерць |
23 лістапада 1804[1][2][3] (72 гады) |
||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з адносна заняпалай галіны роду Борджыа з італьянскага гарадка Велетры. Пляменнік кардынала Алесандра Борджыа, які славіўся вучонасцю і быў у перапісцы з Мураторы. На сродкі, атрыманыя ў тым ліку і ад продажу спадчыны, набываў рэдкія манеты і рукапісы, пераважна копцкія. Прыцягнуў да іх вывучэння вядучых вучоных свайго часу, уключаючы Вездзіна і Саэгу, які склаў іх каталог.
У 1797-98 Борджыа выконваў абавязкі намесніка папскай сталіцы і на кароткі час быў узяты пад варту французамі. У канцы жыцця ўзначальваў Кангрэгацыю евангелізацыі народаў. Падчас паездкі ў Парыж на каранацыю Напалеона памёр у Ліёне.
ЗборПравіць
Разбіраючы рукапісы Борджыа пасля смерці кардынала, Аляксандр Гумбальт выявіў месаамерыканскі кодэкс, які даў назву групе Борджыа. Сярод найбольш каштоўных біблейскіх рукапісаў са збору Борджыа — копцкі манускрыпт Новага запавету і фрагмент копцкага рукапісу V стагоддзя з выявай Іёва з дочкамі.
Значная частка спадчыны кардынала была выстаўлена ў музеі Борджыа ў Велетры, пакуль ён не быў у XX стагоддзі аб'яднаны з Ватыканскай бібліятэкай. Шматлікія біблейскія рукапісы кардынала адышлі да кангрэгацыі евангелізацыі. Астатняя частка збору была прададзена яго спадчынніцай графіняй Адэлаідай Борджыа неапалітанскім манархам. Па прыбыцці ў Неапаль гэта калекцыя была падзелена паміж археалагічным музеем (егіпецкія старажытнасці) і бібліятэкай Бурбонаў (рукапісы).
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Stefano Borgia // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б FINA Wiki — Аўстрыйская акадэмія навук. Праверана 3 снежня 2020.
СпасылкіПравіць
- Стэфан Борджыа ў Каталіцкай энцыклапедыі (1913)