Стэфан Васілевіч Турчак
Стэфан Васілевіч Турчак (укр.: Стефан Васильович Турчак; 28 лютага 1938, Мацькавіцы[d], Пшэмыскі павет[d], Львоўскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 23 кастрычніка 1988, Кіеў) — украінскі дырыжор, педагог. Герой Сацыялістычнай Працы (1988). Народны артыст СССР (1977). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украінскай ССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1980) і Дзяржаўнай прэміі Грузінскай ССР імя З. Паліяшвілі (1973).
Стэфан Васілевіч Турчак | |
---|---|
польск.: Stefan Turczak | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1938 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 23 кастрычніка 1988 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Мікалай Калэса[d][1] |
Прафесіі | дырыжор, музычны педагог |
Выхаванцы | Q16690499? і Volodymyr Sheiko[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 28 лютага 1938 года ў вёсцы Мацкавічы блізу Пшэмыслі (цяпер — у гміне Журавіца Падкарпацкага ваяводства Польшчы). Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Дублянах. У 1955 годзе скончыў Львоўскае музычна-педагагічнае вучылішча імя Ф. М. Калесы.
Пасля заканчэння вучылішча працаваў настаўнікам музыкі і спеваў у Сакальскім педагагічным вучылішчы. У 1957 годзе паступіў ў Львоўскую кансерваторыю імя М. В. Лысенкі) у клас дырыжыравання Н. Ф. Калесы, якую скончыў у 1962 годзе.
Падчас вучобы, у 1960—1962 гадах — дырыжор Львоўскага опернага тэатра.
У 1962 годзе пераехаў у Кіеў.
У 1963—1967 і 1973—1977 гадах — галоўны дырыжор Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Украінскай ССР.
Зноскі
- ↑ Internet Encyclopedia of Ukraine / O. Havrylyshyn, F. Sysyn, M. Moser et al. — CIUS, 2001. Праверана 22 сакавіка 2022.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).