Стэфан Курч

Стэфан Курч (? — 1702) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Стэфан Курч
Герб «Радван»
Герб «Радван»
Ваявода берасцейскі
1672 — 1702
Папярэднік Крыштаф Пякарскі
Пераемнік Крыштаф Камароўскі
Кашталян берасцейскі
1668 — 1672
Папярэднік Крыштаф Пякарскі
Пераемнік Стэфан Пясочынскі
Нараджэнне 1618
Смерць 1702(1702)
Род Курчы
Бацька Станіслаў Курч
Маці Дарота Пуцята
Жонка Яна Петранела Сапега
Дзеці Ян, Францішак, Тэадора, Соф'я

Лідскі войскі з 1650 і падкаморы з 1665, берасцейскі кашталян з 1668 і ваявода з 1672; маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1677.

Належаў да групоўкі Сапегаў.

Валодаў маёнткамі Плужаны і Валеўка (збудаваў там дамініканскі кляштар і ўніяцкую царкву) у Новагародскім ваяводстве.

Сям'яПравіць

Сын Станіслава і Дароты Пуцяты, унук дорпацкага ваяводы Марціна Курча.

Жанаты з Янай Петранелай Сапегай, дачкой віленскага кашталяна Мікалая Сапегі.

Пакінуў дзяцей Яна, Францішка, Тэадору і Соф'ю.

КрыніцыПравіць