Стэфан Марыс Дыён
Стэфан Марыс Дыён (фр.: Stéphane Maurice Dion; нар. 28 верасня 1955, Квебек) — канадскі палітык, былы лідар апазіцыйнай леванакіраванай Ліберальнай партыі Канады. Са снежня 2006 да снежня 2008 Дыён з’яўляўся лідарам апазіцыі ў ніжняй палаце канадскага парламента, дзе ён прадстаўляе акругу Сен-Ларан-Карцьевіль (правінцыя Квебек) з 1996.
Стэфан Дыён | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Stéphane Dion | |||||||
|
|||||||
Манарх | Елізавета II | ||||||
Папярэднік | Біл Грэм | ||||||
Пераемнік | Майкл Ігнацьеў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 верасня 1955[1][2][…] (69 гадоў) |
||||||
Бацька | Леон Дыён[d] | ||||||
Жонка | Janine Krieber[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталік | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | паліталогія | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыён атрымаў ступень бакалаўра і магістра па паліталогіі ў Лавальскім універсітэце і ступень доктара ў Парыжскім інстытуце паліталогіі. Перад тым, як стаць палітыкам ён працаваў выкладчыкам у Манрэальскім універсітэце.
Дыён быў членам двух канадскіх урадаў. Ён служыў міністрам міжурадавых адносін (г.зн. федэральна-правінцыяльных адносін) з 1996 па 2003 ва ўрадзе Жана Крэцьена і міністрам навакольнага асяроддзя з 2004 па 2006 ва ўрадзе Пола Марціна.
Зноскі
- ↑ Stos W. Stephane Dion // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stéphane Dion // Library of Parliament — 1876. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Microsoft Academic — 2016. Праверана 4 чэрвеня 2019.
Спасылкі
правіць- Профіль Стэфана Дыёна Архівавана 24 жніўня 2013. на сайце Парламента Канады