Майкл Грант Ігнацьеў (англ.: Michael Grant Ignatieff; 12 мая 1947, Таронта) — канадскі гісторык і палітык, часовы лідар апазіцыйнай Ліберальнай партыі.

Майкл Грант Ігнацьеў
Michael Grant Ignatieff
Майкл Грант Ігнацьеў
дэпутат Палаты абшчын Майкл Грант Ігнацьеў
сцяг
Лідар афіцыйнай апазіцыі Яе Вялікасці
10 снежня 2008 — 30 мая 2011
Папярэднік Стэфан Дыён
Пераемнік Джэк Лейтан
 
Партыя Ліберальная партыя Канады
Адукацыя Універсітэт Таронта
Гарвардскі ўніверсітэт
Оксфардскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар філасофіі (Ph.D.)
Дзейнасць журналіст, тэлевізійны дзеяч, выкладчык, палітычны дзеяч
Месца працы
Веравызнанне праваслаўная царква
Нараджэнне 12 мая 1947(1947-05-12) (73 гады)
Таронта, Канада
Дынастыя Ignatyev family[d]
Бацька граф Георгій Паўлавіч Ігнацьеў
Маці Элісан Грант
 
Сайт michaelignatieff.ca
 
Аўтограф Michael Ignatieff Signature.svg
 
Узнагароды

З 10 снежня 2008 Ігнацьеў з’яўляецца лідарам апазіцыі ў ніжняй палаце канадскага парламента, дзе ён прадстаўляе акругу Этоўбіка-Лейкшор (правінцыя Антарыа) з 2006.

Ігнацьеў атрымаў ступень бакалаўра па гісторыі ў Таронцкім універсітэце. Пасля вучыўся ў Оксфардзе і атрымаў ступень доктара па гісторыі ў Гарвардзе ў 1976.

Ён працаваў выкладчыкам ва Універсітэце Брытанскай Калумбіі, Кембрыджы, Лонданскім універсітэце, Каліфарнійскім універсітэце і Гарвардзе. Жывучы ў Вялікабрытаніі, Ігнацьеў адначасова з універсітэцкаю кар’ераю працаваў на радыё і тэлебачанні Бі-бі-сі. Ён з’яўляецца аўтарам 15 кніг.

Ігнацьеў прыйшоў у канадскую палітыку ў лістападзе 2005.

Сямья і асабістае жыццёПравіць

Ігнацьеў з’яўляецца нашчадкам Графаў Ігнацьевых. Яго бацька Георг Ігнацьеў быў канадскім дыпламатам расійскага паходжання. Дзед Майкла, Граф Павел Ігнацьеў, быў міністрам народнай асветы пры Імператары Мікалае II. Прадзед Майкла, Граф Мікалай Ігнацьеў, быў міністрам унутраных спраў пры Імператары Аляксандры III. Прадзед Ігнацьева па лініі маці, Джордж Манро Грант, быў дырэктарам Універсітэта Каралевы ў Кінгстане.

першай жонкай Ігнацьева з’яўлялася брытанка Сюзан Бераклаў. Ад шлюбу з Бераклаў Ігнацьеў мае сына Тэа і дачку Соўфі. Зараз ён жанаты на венгерцы Жужане Жохар.

Ігнацьеў з’яўляецца праваслаўным.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.

СпасылкіПравіць