Судзебнік Мхітара Гоша

Судзебнік Мхітара Гоша (арм.: Մխիթար Գոշի դատաստանագիրք) — зборнік феадальнага права Арменіі[1][2]. Складзены Мхітарам Гошам у канцы XII стагоддзі, у ім усталяваны прынцыпы і парадак судаводства.

арм.: Մխիթար Գոշի դատաստանագիրք
Ці варта давяраць крыніцы не вядома
Ці варта давяраць крыніцы не вядома
Судзебнік Мхітара Гоша
«Судзебнік» Мхітара Гоша, аўтарскі рукапіс
Аўтар(ы) Мхітар Гош
Дата напісання 1184
Мова арыгінала армянская
Тэма права
Арыгінал невядомы

Напісаны на старажытнаармянскай мове і адметны лаканізмам, гэты кодэкс выкарыстоўваўся ў Арменіі і ў Кілікіі. У склад гэтага збору, без якой-небудзь сістэмы, увайшлі, апроч законаў Усходняй Рымскай імперыі (Візантыі), армянскія нацыянальныя звычаі, каноны армянскай царквы, законы Майсея. Пасля да яго былі далучаны працы іншых аўтараў, напрыклад, не прыналежны Мхітару Гошу пераклад сірыйска-рымскіх законаў. Якой-небудзь строгай сістэмы ў судзебніку няма, тэарэтычныя разважанні спалучаюцца з агульнымі разважаннямі, нормамі права і іх тлумачэннем.

Сілу абавязковага закона судзебнік Мхітара Гоша ўпершыню атрымаў у XIII ст., у Кілікійскай Арменіі. У XVI ст. ён быў прыняты польскім каралём Жыгімонтам I для армянскіх пасяленняў у Львове, Каменцы-Падольскім і іншых гарадах. Асобныя часткі яго перакладзены на латынь, польскую, татарскую мовы. У XVIII у. судзебнік Мхітара Гоша быў занесены ў зборнік грузінскіх законаў, складзены царэвічам, пасля царом Вахтангам VI (так званы Вахтангаў зборнік законаў), у складзе якога дзейнічаў і пасля далучэння Грузіі да Расіі.

Судзебнік дайшоў да нас у шматлікіх спісах і варыянтах, што захоўваюцца ў Матэнадаране (дзяржаўнае сховішча старажытных рукапісаў) у Ерэване, а таксама ў бібліятэках Венецыі, Вены і іншых гарадоў. Асобныя часткі яго перакладзены на латынь, польскую, татарскую мовы.

Судзебнік Гоша з'яўляецца адным з нешматлікіх твораў таго перыяду, які дайшоў да нас у аўтарскім рукапісе[3], магчыма нават у дзвюх аўтарскіх версіях[4].

Змест правіць

Судзебнік складаецца з трох асноўных частак — «Уводзіны», «Царкоўныя каноны» і «Свецкі закон». Ва «Уводзінах» Мхітар дзякуе сваім дабрадзеям, паясняе прычыну напісання сваёй працы. Сам раздзел пачынаецца словамі

Дзе знойдзеш адказ тым, хто абгаворвае нас, нібы няма суда ў Арменіі[3]

Радзел складаецца з 11 глаў.

«Царкоўныя каноны» складаюцца з 124 артыкулаў, і часта абапіраюцца на Стары запавет, «Канонагірк» Аванеса Адзнецы і «Судзебнік» Давіда Гандзакецы.

«Свецкі закон» складаецца з 130 артыкулаў.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. История человечества. VII—XVI века / Под ред. М.А. Аль-Бахит, Л. Базен, С.М. Сиссоко. — UNESCO, 2003. — Т. IV. — С. 260.
  2. Robert W. Thomson. The Crusaders through Armenian Eyes // The Crusades from the Perspective of Byzantium and the Muslim World / Edited by Angeliki E. Laiou and Roy Parviz Mottahedeh. — Dumbarton Oaks, 2001. — P. 80.
  3. а б Robert Thomson, «The Lawcode [Datastanagirk'] of Mxit'ar Goš», Amsterdam/Atlanta, GA, 2000, 359 pp., ISBN 90-420-0790-7
  4. C. J. F. Dowsett, «The Albanian Chronicle of Mxit'ar Goš», Bulletin of the School of Oriental and African Studies, University of LondonVol. 21, No. 1/3 (1958), pp. 472—490

Спасылкі правіць