Су́на (руск.: Су́на[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Карэлія. Упадае ў Анежскае возера (басейн Нявы).

Суна
руск. Суна
Вадаспад Ківач
Вадаспад Ківач
Характарыстыка
Даўжыня 280 км
Басейн 7 670 км²
Расход вады 66 м³/с (за 30 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Ківіярві
 • Месцазнаходжанне Заходне-Карэльскае ўзвышша
 • Каардынаты 63°27′37,44″ пн. ш. 31°55′23,16″ у. д.HGЯO
Вусце Анежскае возера
 • Месцазнаходжанне Кандапожская губа, каля сяла Янішполе
 • Вышыня 33 м
 • Каардынаты 62°06′29″ пн. ш. 34°16′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Анежскае возера → Свір → Ладажскае возера → Нява → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Карэлія
Код у ДВР 01040100212102000014812
physical
Суна (рака)
Суна (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 280 (282[2]) км. Плошча вадазбору 7670 км². Сярэдні расход вады складае 66 м³/с на адлегласці 30 км ад вусця[1]. Рака бярэ пачатак з возера Ківіярві (Ківі-Ярві[1]) на Заходне-Карэльскім узвышшы[1]. Працякае праз некалькі азёр і ўпадае ў Кандапожскую губу Анежскага возера каля сяла Янішполе. Жыўленне снегавое і дажджавое. На рацэ маюцца парогі і вадаспады, у тым ліку знакаміты вадаспад Ківач (за 32 км ад вусця, на тэрыторыі Дзяржаўнага запаведніка «Ківач»). У выніку будаўніцтва Гірваскага гідравузла сцёк ракі быў накіраваны па канале на каскад ГЭС (у т.л. Кандапожская ГЭС) і затым у Кандапожскую губу[2]. Сцёк у старым рэчышчы (ніжэй плаціны Гірваскага гідравузла) складае 4,97 м³/с[2] (0,157 км³/год)[2].

Сярод прытокаў: Сандалка, Семч (Семча), Чэранга, Каранга, ручай Ярмянда і інш.[3] Густата рачной сеткі ў басейне Суны складае 0,39[2] км/км², азёрнасць — каля 9[2] %.

Зноскі

  1. а б в г Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 409. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б в г д е Суна // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 409. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць