Сун Цзяажэнь
Сун Цзяажэнь (кіт. спр. 宋教仁, піньінь Sòng Jiàorén; 5 красавіка 1882 — 22 сакавіка 1913) — кітайскі палітык-рэспубліканец, заснавальнік і першы лідар Гаміньдана.
Сун Цзяажэнь | |
---|---|
Нараджэнне |
5 красавіка 1882[1]
|
Смерць |
22 сакавіка 1913[2][3][…] (30 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Адукацыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБраў актыўны ўдзел у апазіцыйным антыманьчжурскім руху. У 1905 годзе быў адным з заснавальнікаў Тунмэнхой — Саюзнай лігі, у якой па сваім уплыве быў другім чалавекам пасля Сунь Ятсена. Пасля Сіньхайскай рэвалюцыі і абвяшчэння Кітайскай Рэспублікі ў жніўні 1912 года адбылося зліццё Саюзнай лігі з чатырма невялікімі партыямі, што прывяло да стварэння Рэспубліканскай народнай партыі (Гаміньдана), старшынёй якой ён стаў.
Стаўшы на чале Гаміньдана, прывёў партыю да перамогі на парламенцкіх выбарах, якія адбыліся ў пачатку 1913 года, і стаў адным з кандыдатаў у прэм’ер-міністры. Занепакоены перамогай рэспубліканцаў прэзідэнт Юань Шыкай спачатку спрабаваў падкупіць Сун Цзяажэня, а калі гэта не прынесла вынікаў, 20 сакавіка 1913 года ў Шанхаі быў здзейснены замах на яго. Атрымаўшы ў выніку яго цяжкае раненне, Сун памёр праз двое сутак.
Зноскі
- ↑ Song Jiaoren // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 477. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
- ↑ Spence J. The Search for Modern China — 1 — USA: W. W. Norton & Company, 1991. — P. 280. — ISBN 978-0-393-30780-1
Спасылкі
правіць- The death of a revolutionary: The song of Song (The Economist, 22 снежня 2012)