Сусанна Самуйлаўна Пшонік

вучоны, кардыёлаг

Сусанна Самуйлаўна Пшонік (16 лістапада 1929, Мінск — 14 красавіка 1999) — беларуская вучоная ў галіне кардыялогіі і рэўматалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975).

Сусанна Самуйлаўна Пшонік
Дата нараджэння 16 лістапада 1929(1929-11-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1999(1999-04-14)[1] (69 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, тэрапеўт, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера кардыялогія і рэўматалогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1974)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Наталля Паўлаўна Міцькоўская

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі медінстытут (1953). Асістэнт 2-й кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута (1963—1971); дацэнт кафедры (1971—1975); прафесар 2-й кафедры ўнутраных хвароб (1975—1990).

Старшыня праблемнай камісіі па рэўматалогіі Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, 1982; адказны сакратар Рэспубліканскага навуковага таварыства тэрапеўтаў; неаднаразова абіралася членам прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў інстытута; член метадычнай камісіі тэрапеўтычных дысцыплін інстытута.

Навуковыя працы па зменах функцыянальнага стану печані і падстраӯнікавай залозы пры лячэнні хранічнага танзіліту, рэгіянарнай і цэнтральнай гемадынаміцы пры рэўматызме, лячэнні захворванняў суставаў и дыфузійных хвароб злучальнай тканкі.

Навуковыя працы правіць

  • «Клиническая реография», 1976,
  • «Ревматизм», 1979,
  • «Справочника ревматолога», 1983

Зноскі

Літаратура правіць

  • Пшонік Сусанна Самуйлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 149. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
  • Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. (Форма отчества: Семеновна.)

Спасылкі правіць