Сутэнёрства
(Пасля перасылкі з Сутэнёр)
Сутэнёрства, таксама зводніцтва — карыслівае пасрэдніцтва паміж мужчынам і жанчынай для садзейнічання ўступленню іх у палюбоўную (палавую) сувязь. У многіх краінах сутэнёрства — крымінальна-каральнае дзеянне. Паводле крымінальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь сутэнёрства — адно са злачынстваў. якое выяўляецца ў арганізацыі ці ўтрымання прытона для заняцця прастытуцыяй, або зводніцтва з карыснай мэтай. Караецца штрафам, арыштам, абмежаваннем свабоды на пэўны тэрмін або пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 гадоў.
Літаратура
правіць- Сутэнёрства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 292. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- U.S. DOJ guide to street prostitution (англ.)
- Pimp Anthropology, radio show from This American Life featuring an interview with a former pimp. (англ.)