Сухумскі дзяржаўны ўніверсітэт
Сухумскі дзяржаўны ўніверсітэт (груз. სოხუმის სახელმწიფო უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які часова знаходзіцца ў горадзе Тбілісі.
Сухумскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
груз. სოხუმის სახელმწიფო უნივერსიტეტიი | |
Арыгінальная назва | груз. სოხუმის სახელმწიფო უნივერსიტეტიი |
Міжнародная назва | англ.: Sukhumi State University |
Заснаваны | 1932 |
Размяшчэнне | Тбілісі |
Сайт | sou.edu.ge |
Гісторыя правіць
Педагагічны інстытут быў першапачаткова заснаваны 5 лютага 1932 года ў Сухумі. У 1979 годзе Сухумскі педагагічны інстытут стаў Абхазскім універсітэтам. 14 мая 1989 года Грузінскае аддзяленне Абхазскага дзяржаўнага ўніверсітэта стала Сухумским філіялам Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1993 года, пасля вайны ў Абхазіі 1992-1993 гадоў, Сухумскі філіял быў эвакуяваны ў Тбілісі. У 2007 годзе філіял быў перайменаваны ў Сухумскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Структура правіць
- Факультэт прыродазнаўчых навук, матэматыкі, тэхналогій і фармацыі
- Факультэт бізнеса і сацыяльных навук
- Факультэт права і дыпламатыі
- Факультэт навук аб адукацыі
- Факультэт гуманітарных навук
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы