Адкрыць галоўнае меню

Сховішча (ахоўнае збудаванне)

Схо́вішча — спецыяльнае збудаванне закрытага тыпу, прызначанае для засцярогі людзей ад сродкаў паражэння. Паводле прызначэння падзяляюцца на вайсковыя і грамадзянскай абароны.

Вайсковыя сховішчыПравіць

Вайсковыя сховішчы класіфікуюцца паводле ступені засцярогі, выкарыстаных матэрыялаў, канструкцый і спосабаў узвядзення. Бываюць лёгкага і цяжкага тыпу. Для засцярогі асабовага складу на баявых пазіцыях, камандных пунктах, назіральных пунктах і інш. Сховішча будуюць катлаванным і падземным спосабамі з мясцовых матэрыялаў або элементаў і канструкцый прамысловага вырабу. Найчасцей складаюцца з асноўнага памяшкання для асабовага складу і 1—2 уваходаў (выхадаў). Звычайна абсталяванне вайсковага сховішча засцерагае людзей ад атрутных і радыеактыўных рэчываў, бактэрыяльных сродкаў і інш.

Сховішчы грамадзянскай абароныПравіць

 
Сховішча грамадзянскай абароны ў Швейцарыі

Сховішчы грамадзянскай абароны размяшчаюцца, як правіла, у вытворчых, дапаможных, жылых, грамадскіх будынках і народна-гаспадарчых аб'ектах (звычайна заглыбленых). У якасці сховішча могуць выкарыстоўвацца станцыі метро і аб'екты іншыя падземных камунікацый.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць