Сцены Іерусаліма

Сце́ны Іерусалі́ма (іўр.: חומות ירושלים, араб. أسوار القدس‎‎) — сцены, што атачаюць Стары горад Іерусаліма. Былі збудаваныя між 1535 і 1538 па загадзе Сулеймана I, калі Іерусалім з’яўляўся часткай Асманскай імперыі.

Стары горад у Іерусаліме і яго крапасныя сцены*
Old City of Jerusalem and its Walls**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Выд на стары горад
Краіна Ізраіль[заўв. 1]
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iii, vi
Спасылка 148
Рэгіён*** Блізкі Усход
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1981  (5 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Даўжыня сценаў складае 4 018 метраў, сярэдняя вышыня складае 12 метраў, сярэдняя таўшчыня — 2,5 метры. Сцены ўтрымліваюць трыццаць чатыры вартавыя вежы і восем брамаў.

У 1981 годзе Сцены Іерусаліму разам са Старым горадам Іерусаліма ўнесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1].

Сцены Іерусаліма, што першапачаткова былі пабудаваныя для абароны межаў горада ад уварванняў, служаць зараз як атракцыён для турыстаў з прычыны таго, што яны перасталі выконваць абарончую функцыю.

Зноскі

Тлумачэнні
  1. Тэрыторыя ўсходняй часткі Іерусаліма кантралюецца Ізраілем у выніку анексіі, на прадмет правамоцтва якой існуюць розначытанні ў сусветнай супольнасці. Статус усходняй часткі Іерусаліма з'яўляецца адной з праблем ізраільска-палесцінскага канфлікту. Гл. таксама артыкул Усходні Іерусалім.
    У пералік Аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Стары горад і крапасныя сцены ўнесены без указання Ізраіля ці Палесцінскай дзяржавы, як дзяржаўнага прадстаўніка, у асобны раздзел «Іерусалім», з пазнакай пра Іарданію як краіну, якая ініцыявала занясенне аб'екта ў пералік.