Сцяг Афганістана

(Пасля перасылкі з Сцяг Аўганістана)

Сцяг Афганістана ўяўляе сабой белае палатно ў прапорцыі 2:3 з выявай шахады. Сцяг быў прыняты 15 жніўня 2021 года пасля ўстанаўлення Талібанам кантролю над Афганістанам. Раней, у 1997—2001 гадах, гэты сцяг ужо выкарыстоўваўся талібамі як дзяржаўны.

Афганістан
Зацверджаны 16 жніўня 2021
Прапорцыя 2:3

Гісторыя правіць

Частыя палітычныя змены прывялі да таго, што Афганістан атрымаўшы незалежнасць у 1919 годзе некалькі разоў мяняў дзяржаўны сцяг.

Сцяг з 1992 года быў зялёна-бела-чорны з залатым гербам пасярэдзіне. Пасля прыходу да ўлады талібаў у 1996 годзе быў уведзены белы сцяг на якім арабскімі літарамі было напісана: «Няма Бога, акрамя Алаха, і Магамет Яго прарок». Гэты сцяг не быў прызнаны міжнароднай супольнасцю. Пасля звяржэння талібаў у 2002 годзе быў прыняты новы сцяг.

Сімвалізм правіць

2004—2021 правіць

Чорны колер сімвалізуе гістарычную і рэлігійную пераемнасць, чырвоны — колер караля і сімвал змагання за свабоду, а зялёны сімвалізуе удачу.

Цэнтральным элементам герба з’яўляецца мячэць. Вянок з каласоў уяўляе сельскую гаспадарку і адзінства.

Гістарычныя сцягі правіць

Гады Сцяг Прапорцыі Урад Заўвагі
18801901   невядома Эмірат Афганістан
19011919   3:5 Эмірат Афганістан
19191928   2:3 Эмірат/Каралеўства Афганістан
1928   невядома Каралеўства Афганістан
19281929   2:3 Каралеўства Афганістан
1929   невядома Каралеўства Афганістан
19291930   2:3 Каралеўства Афганістан
19301973   2:3 Каралеўства Афганістан
19731974   2:3 Рэспубліка Афганістан
19741978 2:3 Рэспубліка Афганістан
1978   2:3 Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан
19781980   1:2 Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан
19801987   1:2 Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан
19871992 1:2 Рэспубліка Афганістан
19921996   1:2 Ісламская Рэспубліка Афганістан
19961997   невядома Ісламскі эмірат Афганістан
19972001, з 2021   2:3 Ісламскі эмірат Афганістан
2001   1:2 Ісламская Рэспубліка Афганістан
20022004   1:2 Ісламская Рэспубліка Афганістан
20042013   1:2 Ісламская Рэспубліка Афганістан
20132021   1:2 Ісламская Рэспубліка Афганістан

Спасылкі правіць