Прапорцыі: 2:3. Уяўляе сабой палотнішча з трыма рознавялікімі гарызантальнымі палосамі сіняга і чырвонага колераў. Палосы размяшчаюцца наступным чынам: зверху сіняя (1/4 шырыні сцяга), далей чырвоная (1/2), ніжэй - сіняя (1/4 шырыні сцягу). На чырвонай паласе змешчана выява Храма Ангкор-Ват белага колеру.

Сцяг Каралеўства Камбоджа
Камбоджа
Flag of Cambodia.svg
Зацверджаны 20 кастрычніка 1948
Адменены 9 кастрычніка 1970
Паўторна
заснаваны
30 чэрвеня 1993
Прапорцыя FIAV 111111.svg 2:3

Прыняты ў 1948 г. Адменены ў 1970 г. Адноўлены ў 1993 г. Сіні колер сцяга сімвалізуе манархічную ўладу, чырвоны - народ, белы - рэлігію (будызм і брахманізм). Храм Ангкор сімвалізуе Сусвет, вышэйшыя боскія сілы і каралеўскую ўладу (згодна з камбаджыйскімі традыцыямі, манарх з'яўляецца пасярэднікам паміж боствамі і людзьмі). Такім чынам, цэнтральны сімвал сцягу азначае трыяду - Рэлігія-Нацыя-Кароль.


Гістарычныя нацыянальныя сцягіПравіць

Сцяг Перыяд Дзяржаўны лад
  18631948 Сцяг Камбоджы як пратэктарата Францыі
  19421945 Сцяг Камбоджы пры японскай акупацыі
  19481970, 1993-цяпер. час Сцяг Каралеўства Камбоджа
  19701975 Сцяг непрызнанай «Кхмерскай рэспублікі» пры Лон Ноле
  19751979 Сцяг «Дэмакратычнай Кампучыі» (рэжым Пол Пота)
  19791989 Сцяг Народнай рэспублікі Кампучыя (в'етнамская акупацыя)
  19891991 Сцяг Дзяржавы Камбоджа
  19921993 Сцяг пераходнай адміністрацыі ААН у Камбоджы