Сцяг Малдаўскай ССР
Сцяг Малдаўскай ССР уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру. Пасярэдзіне палотнішча ва ўсю яго даўжыню размяшчаецца паласа зялёнага колеру. У левым куце верхняй часткі паласы чырвонага колеру размяшчаецца асноўны элемент герба Малдаўскай ССР — серп і молат залацістага колеру з чырвонай пяціканцовай зоркай, апраўленай аблямоўкай залацістага колеру. Зялёная паласа складае адну чацвёртую шырыні сцягу. Суадносіны шырыні сцягу да даўжыні — 1:2. Серп і молат упісваюцца ва ўмоўны квадрат, бок якога роўны 1/5 шырыні сцягу. Востры канец сярпа прыходзіць пасярэдзіне верхняга боку квадрата, рукаяці сярпа і молата ўпіраюцца ў ніжнія куты квадрата. Пяціканцовая зорка ўпісваецца ва ўмоўную акружнасць дыяметрам у 1/10 шырыні сцягу, датычная верхняга боку ўмоўнага квадрата. Адлегласць вертыкальнай восі зоркі, сярпа і молата ад тронка ўраўноўваецца 1/4 шырыні Дзяржаўнага сцягу. Адлегласць ад верхняй абзы да цэнтра зоркі — 1/10 шырыні Дзяржаўнага сцягу.
Сцяг Малдаўскай ССР | |
---|---|
Зацверджаны | 31 студзеня 1952 |
Адменены | 6 лістапада 1990 |
Прапорцыя | 2:1[d] |
Сцяг Малдаўскай ССР быў зацверджаны ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета МССР ад 31 студзеня 1952 года. Пазней гэты Сцяг апісваўся ў артыкуле 168 Канстытуцыі МССР 1978 года.
Папярэдні Сцяг Малдаўскай ССР быў апісаны ў 123 артыкуле X раздзелы канстытуцыі МССР, прынятай 10 лютага 1941 года:
Дзяржаўны Сцяг Малдаўскай ССР складаецца з чырвонага палотнішча, з малюнкам у левым куце ля тронка зверху — залаты серп, молат і залатыя літары «РССМ». Суадносіны шырыні да даўжыні 1:2.
Цікавы факты
правіцьДзяржаўны Сцяг Прыднястроўя з’яўляецца дакладнай копіяй Сцягу Малдаўскай ССР.
Гл. таксама
правіцьДля паляпшэння артыкула пажадана |