Сцяг Шры-Ланкі быў прыняты ў якасці асноўнага дзяржаўнага сімвала ў 1948 годзе. З таго часу яго выгляд зведаў толькі малаважныя змены.

Шры-Ланка
Зацверджаны 22 мая 1972
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 1:2

Пасля набыцця Шры-Ланкай незалежнасці ў 1948 годзе пад назвай Цэйлон, быў прыняты старажытны сцяг каралеўства Кандзі, які ўяўляў сабой чырвонае поле з залатым львом, які сціснуў у лапе шаблю («сінгальскі леў»). Леў увасабляе прабацьку цэйлонцаў. У 1951 годзе на сцяг былі дададзены зялёная і аранжавая палосы, якія сімвалізуюць мусульманскую і індуісцкую меншасці адпаведна, а чырвонае поле ўяўляе будысцкую большасць.

У 1972 годзе, калі краіна была пераназвана ў Шры-Ланку, чатыры лістка свяшчэннага будыйскага дрэва пайпул (фігавае) былі дададзены ў вуглы чырвонага поля. Лісткі сімвалізуюць каханне, спачуванне, паразуменне і самавалоданне. Гэта версія сцяга стала афіцыйнай у 1978 годзе.

Гісторыя правіць