Сцяг крымскіх татар

Сцяг крымскіх татар уяўляе сабой палотнішча блакітнага колеру з жоўтай эмблемай (тарак-тамга, Тарак-тамга — крымскатат.: Taraq tamğa /taraq tamɣa/) у верхнім левым куце.

Крымскія татары
Зацверджаны 1 кастрычніка 1917 года
Паўторна: 30 ліпеня 1991 года
Прапорцыя 2:3 (радзей 1:2)

Упершыню сцяг быў прыняты Курултаем (нацыянальным сходам) крымскіх татар у 1917 годзе, пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі[1].

30 чэрвеня 1991 году скліканым Курултаем гэты сцяг быў паўторна прыняты ў якасці Нацыянальнага (этнічнага)[2].

" Пастанова Курултая крымскататарскага народа «Аб нацыянальным сцягу і нацыянальным гімне крымскататарскага народа»

З’яўляючыся пераемнікам Курултая 1917 года і працягваючы традыцыі нацыянальнай дзяржаўнасці крымскататарскага народа, Курултай пастанаўляе:

  1. Лічыць нацыянальным сцягам крымска-татарскага народа прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з выявай у яго верхнім куце ў дрэўка залаты тамгі. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні - 1:2.
  2. Гімнам крымскататарскага народа лічыць твор Намана Чэлебіджыхана «Ант эткенмэн».
  3. Даручыць Меджлісу крымскататарскага народа распрацаваць і зацвердзіць парадак выкарыстання нацыянальнага сцяга і гімна.

Прынятае на Курултаі крымскататарскага народа. г. Сімферопаль, 30 чэрвеня 1991 года.

"

З 2010 года 26 чэрвеня адзначаецца крымскімі татарамі як дзень крымскататарскага сцяга[3].

22 ліпеня 2012 года Курултай крымскататарскага народа V склікання пастанавіў даручыць Меджлісу крымскататарскага народа распрацаваць і прэзентаваць на зацвярджэнне Курултаем крымскататарскага народа VI склікання Палажэнне «Аб нацыянальным сцягу крымскататарскага народа», у якім урэгуляваць пытанне апісання, парадак афіцыйнага выкарыстання і прававой абароны нацыянальнага сцяга крымскататарскага народа[4].

Стандартызацыя правіць

Схема Сіні Жоўты
Pantone PANTONE 298 C[5] PANTONE Yellow 012 C[6][7]
Lab 34.02, −2.19, −64.19 85.29, 5.18, 109.8[8]
RAL 5005 1023 Traffic yellow
RGB 65, 182, 230 255, 215, 0[7]
CMYK 65, 3, 0, 0 0, 2, 98, 0[7]
HEX #41B6e6[9] #ffd700[7]
Websafe #0066cc #ffcc00

Галерэя правіць

Зноскі правіць

  1. Пастанова Курултая ад 1917 года
  2. Пастанова Курултая ад 30 чэрвеня 1991 года(недаступная спасылка). ООО «Агентство «Крымские новости». Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
  3. В Крыму впервые отметили День крымскотатарского флага (ФОТО) — Информационное агентство Е-Крым(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 24 верасня 2011.
  4. Постановление Курултая крымскотатарского народа «Об официальных символах крымскотатарского народа — национальном флаге, гербе, и гимне крымскотатарского народа»(недаступная спасылка). ООО «Агентство «Крымские новости». Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
  5. Pantone. https://www.pantone.com/connect/298-C. Pantone. Праверана 27 лютага 2023.
  6. Свірко, В.; А. Рубцов; А. Горпинченко; В. Синельнікова; Г. Доценко; О. Купко; І. Потапенко; Е. Єршова (вересень 2006). Державний прапор України. ДСТУ 4512:2006. Київ: Держспоживстандарт України. p. 7. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |year= (даведка)
  7. а б в г PANTONE Yellow 012 C - Find a Pantone Color. Архівавана з першакрыніцы 25 серпня 2020. Праверана 25 серпня 2020.
  8. Colour fans, cards and swatches. Архівавана з першакрыніцы 7 червня 2015. Праверана 12 червня 2015.
  9. Milliy timsaller(нявызн.). Меджліс. Праверана 27 лютага 2023.
  10. Крым, гістарычныя сьцягі