Сэнсорная сістэма

Сэнсорныя сістэмы[1][2] — (ад лац. sensorium — пачуццё, адчуванне, успрыняцце) — сукупнасць спецыялізаваных нервовых утварэнняў, якія ажыццяўляюць працэсы прыёму і апрацоўкі інфармацыі аб уздзеянні на арганізм раздражняльнікаў са знешняга і ўнутранага асяроддзя, а таксама фарміруюць адчуванні.

Чалавечае вока, элемент сэнсорнай сістэмы зроку

Сэнсорная сістэма складаецца з рэцэптараў, нейронных праводзячых шляхоў і адказных за апрацоўку артыманых сігналаў аддзелаў галаўнога мозга. Найбольш вядомымі такімі сістэмамі з'яўляюцца зрок, слых, смак і абанянне. з дапамогай сэнсорнай сістэмы можна адчуць такія фізічныя ўласцівасці, як тэмпература, смак, гук, ціск.

Будова і агульная характарыстыка правіць

Усе сэнсорныя сістэмы пабудаваны па адзіным прынцыпе і складаюцца з трох аддзелаў: перыферычнага, правадніковага і цэнтральнага.

Перыферычны аддзел прадстаўлены органам пачуцця. У яго састаў уваходзяць рэцэптары — канцы адчувальных нервовых валокнаў або спецыялізаваныя клеткі. Яны забяспечваюць пераўтварэнне энергіі раздражняльніка ў нервовыя імпульсы. Рэцэптары адрозніваюцца па месцы размяшчэння (унутраныя і вонкавыя), будове і асаблівасцях успрыняцця энергіі раздражняльніка (адны ўспрымаюць механічныя, другія — хімічныя, трэція — светлавыя стымулы). Акрамя рэцэптараў, органы пачуццяў уключаюць у сябе дапаможныя структуры, якія выконваюць ахоўную, апорную і некаторыя іншыя функцыі. Напрыклад, дапаможны апарат вока прадстаўлены вокарухальнымі мышцамі, павекамі і слёзнымі залозамі.

Правадніковы аддзел сэнсорнай сістэмы складаецца з адчувальных нервовых валокнаў, якія ўтвараюць у большасці выпадкаў спецыялізаваны нерв. Ён дастаўляе інфармацыю ад рэцэптараў у цэнтральны аддзел сэнсорнай сістэмы.

Цэнтральны аддзел размешчаны ў кары вялікіх паўшар'яў галаўнога мозга. Тут знаходзяцца вышэйшыя сэнсорныя цэнтры, якія забяспечваюць канчатковы аналіз атрыманай інфармацыі і фарміраванне адпаведных адчуванняў.

Адрозніваюць сэнсорныя сістэмы зроку, слыху, раўнавагі, нюху, смаку і інш.

Сэнсорная сістэма зроку правіць

Яе перыферычная частка прадстаўлена органам зроку (вокам), правадніковая — зрокавым нервам, а цэнтральная — зрокавай зонай, размешчанай у патылічнай долі кары вялікіх паўшар'яў.

Светлавыя прамяні ад прадметаў, якія разглядаюцца, дзейнічаюць на святлоадчувальныя клеткі вока і выклікаюць у іх узбуджэнне. Яно перадаецца па зрокавым нерве ў кару вялікіх паўшар'яў. Тут у патылічных долях узнікаюць зрокавыя адчуванні формы, афарбоўкі, велічыні, размяшчэння і напрамку руху прадметаў.

Сэнсорная сістэма слыху правіць

 
Вуха, элемент сэнсорнай сістэмы слыху

Яе дзейнасць ляжыць у аснове навучання маўленню. Яна прадстаўлена вухам — органам слыху (перыферычны аддзел), слыхавым нервам (правадніковы аддзел) і слыхавой зонай, размешчанай у скроневай долі кары вялікіх паўшар'яў (цэнтральны аддзел).

Сэнсорная сістэма раўнавагі правіць

Забяспечвае кіраванне становішчам цела ў прасторы, дастаўляе інфармацыю пра паскарэнні і запавольванні, якія ўзнікаюць падчас руху. Яна прадстаўлена органам раўнавагі, вестыбулярным нервам і адпаведнай зонай у скроневых долях кары вялікіх паўшар'яў.

Сэнсорная сістэма смаку правіць

 
Язык, элемент сэнсорнай сістэмы смаку

Ажыццяўляе аналіз растваральных хімічных раздражняльнікаў, якія дзейнічаюць на орган смаку (язык). 3 яе дапамогай вызначаецца смак і прыдатнасць ежы.

Язык пакрыты слізістай абалонкай, складкі якой змяшчаюць смакавыя пупышкі. Унутры кожнай пупышкі размешчаны рэцэпторныя клеткі з мікраварсінкамі. Рэцэптары звязаны з нервовымі валокнамі, якія ўваходзяць у мозг у складзе чарапных нерваў. Па іх імпульсы дасягаюць задняй часткі цэнтральнай звіліны кары галаўнога мозга, дзе і фарміруюцца смакавыя адчуванні.

Адрозніваюць чатыры асноўныя смакавыя адчуванні: горкае, салодкае, кіслае і салёнае. Кончык языка праяўляе найбольш высокую адчувальнасць да салодкага, краі — да салёнага і кіслага, а корань — да горкага рэчываў.

Сэнсорная сістэма нюху правіць

Ажыццяўляе ўспрыняцце і аналіз хімічных раздражняльнікаў, якія знаходзяцца ў знешнім асяроддзі. Перыферычны аддзел сэнсорнай сістэмы нюху прадстаўлены эпітэліем насавой поласці, у якім маюцца рэцэпторныя клеткі з мікраварсінкамі. Аксоны гэтых адчувальных клетак утвараюць нюхальны нерв, які накіроўваецца ў поласць чэрапа. Па ім узбуджэнне праводзіцца данюхальных цэнтраў кары вялікіх паўшар'яў, дзе і ажыццяўляецца распазнаванне пахаў.

Дотык правіць

Дотык забяспечвае здольнасць успрымаць і адрозніваць форму, памер і характар паверхні прадмета. Рэцэптары, якія ўдзельнічаюць у працэсах успрыняцця раздражняльнікаў, што дзейнічаюць на скуру рэагуюць не толькі на дотыкі, але таксама на цяпло, холад і болевыя ўздзеянні. Больш за ўсё тактыльных рэцэптараў на вуснах і далоневай паверхні пальцаў рук, менш за ўсё — на тулаве. Узбуджэнне ад рэцэптараў па адчувальных нейронах перадаецца ў зону скурнай адчувальнасці кары вялікіх паўшар'яў, дзе ўзнікаюць адпаведныя адчуванні.

Сэнсорная сістэма чалавека правіць

Сэнсарная сістэма чалавека складаецца з наступных падсістэм:

У чалавека маюцца:

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Напісанне «Сенсорная сістэма» ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.595.
  2. Напісанне «Сэнсорная» ў адпаведнасці са Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.

Літаратура правіць

  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Народная асвета, 2011. — ISBN 978-985-03-1531-1.

Спасылкі правіць