Сюзанэ, сюзані (тадж.: Сўзана, узб.: So'zana, перс.: سوزندو) — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які ўяўляе сабой ручную вышыўку па баваўнянай (часам шаўковай) тканіне шаўковымі ці баваўнянымі ніткамі, распаўсюджаны ў Таджыкістане, Узбекістане і Іране. Слова сюзанэ з персідскай мовы (сузан) азначае іголку. Мастацтва вырабу такіх тканін у Іране называецца сузандозі (перс.: سوزندوزی).

Сюзанэ

Гісторыя правіць

Лічыцца што мастацтва сюзанэ узнікла ў канцы 18 — пачатку 19 стагоддзяў, але некаторыя спецыялісты мяркуюць, што яны былі прыдуманыя нашмат раней. У пачатку 15 стагоддзя пасол Кастыліі Руй дэ Клавіха Гансалес  (руск.) які быў у Тамерлана ў Самаркандзе, пакінуў падрабязныя апісанні вышывак, якія, верагодна, і былі папярэднікамі сюзанэ.

Тэхналогія стварэння правіць

 
Бухарскае сюзанэ, на якім добра можна бачыць поласы, з якіх яно складаецца
 
Вышывальшчыца сюзанэ

Будучае сюзанэ складвалі з некалькіх палос шырынёй каля 40-50 см і сшывалі на «жывую» нітку. Пасля нарыхтоўку раскладвалі на падлозе і малявалі ўзор адразу па ўсёй паверхні спосабам, які дазволіць малюнку захавацца на працягу некалькіх месяцаў да сканчэння вышыўкі[1]. Пасля гэтага сюзанэ разбіралі і вышывалі кожную паласу асобна на падрамніку. Пры гэтым як у час вышывання, так і пры сшыванні палос пакідалі наўмысныя памылкі, якія рабіліся, каб падмануць злых духаў, што захочуць праз сюзанэ зрабіць шкоду дому[2]. Гэтыя памылкі маглі быць як яўнымі для хатніх сюзанэ, што застануцца ў сям'і — няроўнае шво, ніткі рознага адцення колеру ў адным элеменце, так і вельмі тонкімі і амаль незаўважнымі для сюзанэ, прызначаных для пасагу або падарункаў сваякам — розны малюнак у кожным куце дывана, неаднолькавыя кветкі ў паўторным арнаменце, «забытыя» элементы[2].

Мастацкае афармленне правіць

 
Матывы сюзанэ на жаночых сумках

Звычайнымі узорамі сюзанэ з'яўляюцца насценныя дываны прамавугольнай формы, якія часам складаюцца з некалькіх сшытых паміж сабою частак[3], але гэтая тэхніка можа выкарыстоўвацца і на іншых тэкстыльных вырабах: абрусах, покрыўках, коўрыках для малітвы і гэтак далей.

Папулярнымі матывамі вышывак сюзанэ з'яўляюцца геаметрычныя фігуры, лісце, вінаградныя гронкі, кветкі (цюльпаны, гваздзікі, касачы), сонца і луну, а часам і сілуэты птушак і рыб.

Колеравая гама сюзанэ можа дасягаць 10-15 тонаў, але у майстрых, што ствараюць іх, атрымліваецца захаваць раўнавагу і гарманічнасць вышыўкі[4].

Знешні выгляд сюзанэ моцна адрозніваецца ад рэгіёна, паколькі ў кожнай мясцовасці існуе свая мастацкая традыцыя аздаблення вышывак.

Віды сюзанэ правіць

 
Майстар па вышыванні сюзанэ за працай
  • Самаркандскае сюзанэ
  • Бухарскае сюзанэ
  • Худжандскае сюзанэ
  • Шахрысабскае сюзанэ
  • Урацюбінскае сюзанэ
  • Істараўшанскае сюзанэ
  • Лакайскае сюзанэ
  • Нурацінскае сюзанэ
  • Пскенцкае сюзанэ
  • Ташкенцкае сюзанэ
  • Персідскае сюзанэ
  • Андзіжанскае сюзанэ

Абрадавае значэнне правіць

Ва ўзбекскай традыцыі сюзанэ з'яўляюцца неад'емнай часткай пасагу нявесты. Лічылася, што калі пакінуць незавершаны кавалачак у сюзанэ, то ў доме не скончацца вяселлі, а дачка будзе здаровай[4].

Вывучэнне і даследаванні сюзанэ правіць

 
Сюзанэ ў музейным інтэр'еры. Палац Сітараі Махі-хаса  (руск.)

Сюзанэ лічацца творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і з'яўляюцца часткамі мастацкіх калекцый розных музеяў. Дзякуючы велізарнай збіральнай дзейнасці Вольгі Аляксандраўны Сухаравай, адна з найлепшых ва Узбекістане калекцый узбекскай і таджыкскай вышыўкі захоўваецца ў Самаркандскім музеі[5]. Па выніках яе даследаванняў ужо пасля смерці В. А. Сухаравай на рускай і англійскай мовах была выдана кніга, якую ўпрыгожылі выявы сабраных ёю сюзанэ[6][7].

Сучаснае жыццё сюзанэ правіць

Сюзанэ шырока выкарыстоўваецца ў інтэр'ерах як у краінах, дзе падобныя вышыўкі з'яўляюцца традыцыйнымі, так і ў іншых краінах для стварэння асаблівага ўсходняга каларыту. З іх робяць абрусы, посцілкі, выкарыстоўваюць іх для абіўкі мэблі і ў якасці насценных пано[8].

У філатэліі правіць

У 2009 годзе ва Узбекістане былі выпушчаны паштовыя маркі, якія паказваюць розныя віды мясцовых сюзанэ.

Зноскі

  1. Рисование сюзане (руск.)
  2. а б Ошибки и ловушки в сюзане (руск.)
  3. Сюзане. Декоративное искусство Узбекистана Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)
  4. а б Чтобы свадьбы в доме не кончались…Или о чем поет сюзане (руск.)
  5. В Москве издана книга «Сузани. Среднеазиатская средневековая вышивка» (руск.)
  6. Сухарева О. А.  (руск.) Сузани. Среднеазиатская декоративная вышивка. Институт этнологии и антропологии им. Н. Н. Миклухо-Маклая. — «Восточная литература» РАН, Москва 2006 г., ISBN 5-02-018495-0. Тираж: 800 экз.
  7. Все грани традиционной вышивки (руск.)
  8. Сюзане в современном интерьере Архівавана 28 ліпеня 2017. (руск.)

Літаратура правіць

  • Сюзане // «Популярная художественная энциклопедия.» Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986.
  • Сухарева О. А.  (руск.) Сузани. Среднеазиатская декоративная вышивка. Институт этнологии и антропологии им. Н. Н. Миклухо-Маклая. — «Восточная литература» РАН, Москва 2006 г., ISBN 5-02-018495-0. Тираж: 800 экз.

Спасылкі правіць