Гваздзі́к, Гваздзіка[3] (Dianthus) — род адна- ці двухлетніх травяністых раслін сямейства гваздзіковыя. Існуе каля 300 відаў.

Гваздзік

Гваздзік армерыяпадобны (Dianthus armeria)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dianthus L. (1753)

Сінонімы
Caryophyllus Mill.
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20275
NCBI  3569
EOL  61658
GRIN  g:3568
IPNI  6245-1

Арэал правіць

У асноўным распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі, некалькі відаў сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы і адзін (Dianthus repens) — у прыпалярных частках Паўночнай Амерыкі. Від Dianthus caryophyllus часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўных кветак.

На тэрыторыі Беларусі 10 дзікарослых відаў[4].

Растуць у сухіх барах і шыракалістых лясах, на пясчаных мясцінах, лугах і ў поймах рэк. Гваздзік армерыяпадобны і гваздзік картузіянскі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Гваздзік Борбаша (лац.: Dianthus borbasii), вузкачашачны (лац.: Dianthus stenocalyx) і пышны (лац.: Dianthus superbus) патрабуюць прафілактычнай аховы.

Некаторыя віды правіць

Апісанне правіць

Шматгадовыя, рэдка аднагадовыя травяністыя расліны і паўкусты з прамастойным, прыўзнятым, простым або галінастым вузлаватым сцяблом. Лісце суцэльнае, супраціўнае, сядзячае, звычайна ланцэтнае, падоўжана-ланцэтнае, лінейнае, шылападобнае, ніжняе часта ў разетцы. Чашачка зрослалістая, пры аснове з лускападобнымі, прыціснутымі прыкветнікамі (характэрная прыкмета роду). Кветкі звычайна буйныя, духмяныя, белыя, зеленаватыя, ружовыя, пурпуровыя і інш., пяцічленныя, адзіночныя, сабраныя ў верхавінкавыя раскідзістыя або шчыльныя суквецці. Плод — каробачка.

Лекавыя, меданосныя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны.[8]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси
  5. Dianthus у базе дадзеных Index Nominum Genericorum (ING) (англ.) (Праверана 25 мая 2010)
  6. Назва Гваздзік травяны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  7. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  8. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Літаратура правіць