Гваздзік армерыяпадобны
Гваздзік армерыяпадобны[3] (Dianthus armeria) — від травяністых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Гваздзік армерыяпадобны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Dianthus armeria L. | |||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Аднагадовыя і двухгадовая расліна з простым або слабаразгалінаваным, зверху апушаным сцяблом вышынёй 20—60 см і кароткім вертыкальным коранем. Лісце валасістае, цёмна-зялёнае, тонкае, да 5 см даўжынёй. Ніжняе лісце прадаўгавата-ланцэтападобнае, сярэдняе і верхняе лінейна-ланцэтападобнае ці лінейнае, сядзячае. Кветкі 8-15 мм у дыяметры, з пяццю пялёсткамі, ружова-пурпуровыя, на кароткіх кветаножках, сабраны на верхавінцы сцябла ў малакветкавае галоўчатае суквецце. Цвіце ў чэрвені — верасні.[4][5] Плод — каробачка.
Арэал правіць
Від сустракаецца па ўсёй Еўропе, з Партугаліі на поўначы да паўднёвай Шатландыі і паўднёвай Фінляндыі, і з усходу да Украіны і Каўказа.[6][7][4] У Беларусі гэты рэліктавы від знаходзіцца ў ізаляваных лакалітэтах на паўночна-ўсходняй мяжы арэалу. Дакладна вядомы ў Брэсцкай (Столінскі раён), Гомельскай (Жыткавіцкі, Лоеўскі і Хойніцкі раёны) і Гродзенскай (горад Гродна) абласцях. Раней прыводзіўся для наваколля Гродна, Ваўкавыска, Шчучына і Лоева[8].
Прымяненне і выкарыстанне правіць
Шырока вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах.
Ахова правіць
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Літве і Польшчы.[8]
Галерэя правіць
-
Гваздзік армерыяпадобны
-
Насенне Гваздзіка армерыяпадобнага
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Гваздзіка армерыяпадобная
- ↑ а б Blamey, M. & Grey-Wilson, C. (1989). Flora of Britain and Northern Europe. ISBN 0-340-40170-2
- ↑ Flora of NW Europe: Dianthus armeria(недаступная спасылка)
- ↑ Flora Europaea: Dianthus armeria
- ↑ Den Virtuella Floran: Dianthus armeria (in Swedish, with maps)
- ↑ а б Гваздзік армерыяпадобны ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі правіць
- Гваздзік армерыяпадобны ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Гвоздика армериевидная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Dianthus armeria L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |