Сядзіба Алешаў (Старое Беражное)
Сядзіба Алешаў — колішняя рэзідэнцыя Алешаў і Радзівілаў у маёнтку Старое Беражное.
Складалася з сядзібнага дому і парку.
Сядзібны дом пабудаваны на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў у стылі класіцызм, аднапавярховы, драўляны, з порцікам на чатырох калонах, на якія абапіраўся трохвугольны шчыт. Сярэдняя частка дому была 2-павярховай. Паркавы фасад вылучаны невялікім ганкам на чатырох калонах з тэрасай на 1-м паверсе і балконам на 2-м. З балкона адкрываўся маляўнічы від на раку, за якой размяшчаліся сямейныя могілкі Алешаў. Дом быў накрыты двухсхільным гонтавым дахам. Сцены атынкаваны гладкай тынкоўкай і пафарбаваны ў белы колер.
Парк быў англійскі. Да дому праз браму вяла шырокая ўязная алея, абсаджаная ліпамі і таполямі.
Палац загінуў падчас 1-й сусветнай вайны, пазней на яго месцы пабудавана кантора мясцовага калгаса. Ніякіх слядоў існавання сядзібы не засталося.
Гл. таксама Правіць
Літаратура Правіць
- Roman Aftanazy Bereźno Stare i Nowe // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993. — S. 13-15. — ISBN 830403784X.
- Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў. — Мн.: БелТА, 2002.