Гонта
Гонта (польск.: gont) — драўляны матэрыял для крыцця даху і сцен y форме невялікіх тонкіх дошчачак, востра саструганых з аднаго боку і з пазам з другога. Робіцца з яловай, хваёвай, асінавай і інш. драўніны, даўжынёй звычайна 50—60 см, шырынёй каля 10 см. Дах з гонты служыць 25—35 гадоў. Вядома ва ўсёй Еўропе.
БеларусьПравіць
У Беларусі гонта вядома з даўніх часоў, рабілася ўручную (радыяльным расколваннем), пазней — на механізаваных станках (распілоўваннем). Гонтай крылі дахі ўсіх тыпаў будынкаў. Дошчачкі ўваходзілі адна ў адну і прыбіваліся да дахаў. Кожны верхні рад гонты перакрываў ніжэйшы, таму пакрыццё атрымлівалася шматслойнае — да 4 слаёў (касцёл y Койданаве, XVIII ст.). Часам гонту ніжняга, навіслага над карнізам рада рабілі завостранымі, што ўпрыгожвала дах (сядзібны дом y Борках, званіцы ў Белагрудзе і Шарашове, касцёл[Удакладніць!] y Жытомлі).
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гонта