Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў (Поразава)

Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры сярэдзіны XIX ст. ў г.п. Поразава (Свіслацкі раён). Створаная каля дарогі на в. Гарнастаевічы. У ансамбль уваходзяць гаспода і парк.

Славутасць
Сядзібна-паркавы комплекс Бутаўт-Андрэйкавічаў
52°56′48″ пн. ш. 24°22′43″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы сярэдзіна XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000482шыфр 412Г000482
Map

Архітэктура правіць

Гаспода — прамавугольны ў плане будынак, накрыты высокім ламаным дахам. У архітэктуры будынку спалучаюцца рысы барока і класіцызму. Дом узведзены на падмурку з драўляных брусоў. Сцены знадворку ашаляваныя, унутры атынкаваныя. Тры рызаліты (над сярэднім — мансарда) вылучаныя на галоўным фасадзе выступамі, на паркавым — гранёнымі эркерамі з ламанымі шатровымі дахамі. Тарцы дому фланкіраваныя дзвюма двухпавярховымі вежападобнымі алькежамі, завершанымі спічастымі шатровымі дахамі. Цэнтральны ўваход аформлены чатырохслуповым ганкам. У аздобе фасадаў выкарыстаная разьба (балясіны, валюты, ліштвы). Першапачатковая анфіладная планіроўка дому змененая на калідорную. Інтэр’еры не зберагліся.

Парк — рэгулярнай планіроўкі з сістэмай узаемна перпендыкулярных алей. Перад галоўным фасадам гасподы размешчаны круглы партэр. Сярод насаджэнняў пераважаюць таполя і ліпа.

У будынку размешчана бальніца. Ансамбль — помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць