Сямён Антонавіч Навумовіч
Сямён Антонавіч Навумовіч (нар. 1954) — беларускі вучоны ў галiне артапедычнай стаматалогii. Доктар медыцынскіх навук, прафесар[2].
Сямён Антонавіч Навумовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 жніўня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | урач, стаматолаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | артапедычная стаматалогія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў стаматалагічны факультэт МДМІ ў 1976 годзе[3].
У 1982 г. паступіў у вочную аспірантуру Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута пры кафедры артапедычнай стаматалогіі[3].
З 01.09.85 г. па 01.09.1993 г. — асістэнт вышэйназванай кафедры[3].
З 02.01.1990 г. па 01.09.1994 г. — намеснік дэкана стаматалагічнага факультэта. У кастрычніку 1991 г. абраны на пасаду дацэнта. З 01.07.1993 г. і па цяперашні час загадвае кафедрай артапедычнай стаматалогіі БДМУ[2].
21.01.1987. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук на тэму. У 1993 годзе прысуджана вучонае званне дацэнта[3].
26.12.2001 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук[3].
24.09.2003 г. прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Клінічная медыцына»[3].
У 2018 годзе прафесар Навумовіч С. А. у калектыве аўтараў атрымаў Прэмію Урада РФ у галіне навукі і тэхнікі за навуковае абгрунтаванне, распрацоўку і ўкараненне ў клінічную практыку сучасных эфектыўных і дзейсных метадаў рэабілітацыі хворых з сацыяльна значнымі стаматалагічнымі захворваннямі[3].
Прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.06.2020 нумар 215[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па лазернай тэхналогіі, выкарыстанню матэматычных і галаграфічных метадаў у стаматалогіі, комплексным лячэнні анамалій і дэфармацый зубасківічнай сістэмы[2].
Узнагароды
правіць- медаль «За працоўныя заслугі» (2011).
- знак «Выдатнік аховы здароўя РБ» (2004),
- Ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі РБ.
- Сярэбраны медаль да 100-годдзя з дня нараджэння прафесара В. Ю. Курляндскага, 2008 г. (г. Масква).
- Лаўрэат прэміі спецыяльнага фонду НАНБ у галіне навукі (1998—1999 гг.),
- Лаўрэат прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта ў галіне медыцынскай навукі і практыкі (1999—2000 гг.).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 432
- Медицинский журнал. — 2014. — № 4. — С. 149—151
- Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 433
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 5. — С. 352