Сямён Міхайлавіч Лазарчык

беларускі футбаліст

Сямён Лазарчык (нар. 3 верасня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Сямён Лазарчык
Поўнае імя Сямён Міхайлавіч Лазарчык
Нарадзіўся 3 верасня 2000(2000-09-03) (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 199 см
Вага 88 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 2 (0)
2021 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2021 Чэхія МАС Табарска 2 (0)
2022 Славакія Дубніца 10 (0)
2023 Беларусь Слонім-2017 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец ДЮСШ «Іслач», з 2016 года пачаў выступаць за дубль «Іслачы», дзе з цягам часу замацаваўся. У 2020 годзе стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, у красавіку 2020 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[1]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 1 жніўня 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Славіяй» (4:2).

У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[2]. Аднак, на полі ў асноўнай камандзе не з’яўляўся і ў ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[3].

У верасні 2021 года далучыўся да клуба «МАС Табарска» з другога дывізіёна Чэхіі[4], аднак рэдка з’яўляўся на полі. У студзені 2022 года, пакінуўшы Чэхію, некаторы час трэніраваўся з «Іслаччу»[5], а ў сакавіку далучыўся да славацкай «Дубніцы»[6]. Выступаў за гэты клуб да лістапада 2022 года.

У жніўні 2023 года стаў іграком «Слоніма-2017»[7], дзе гуляў да канца сезона.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Іслач   8 0
2017 дубль Іслач   28 0
2018 дубль Іслач   23 2
2019 дубль Іслач   20 1
2020 Д1 Іслач   2 0
2021 (1) Д1 БАТЭ   0 0
2021/22 (1) Д2 МАС Табарска   2 0
2021/22 (2) Д2 Дубніца   9 0
2022/23 (1) Д2 Дубніца   1 0
2023 (2) Д2 Слонім-2017   12 0

Крыніцы правіць

  1. Футбол. Защитник "Ислочи" Семен Лазарчик, рост которого 199 сантиметров, подписал первый профессиональный контракт (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (29 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021.
  2. Футбол. Защитник Семен Лазарчик сменил "Ислочь" на БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
  3. БАТЭ расторг контракт с Семеном Лазарчиком (руск.). football.by (2 ліпеня 2021). Праверана 9 красавіка 2024.
  4. Семен Лазарчик продолжит карьеру в Чехии (руск.). football.by (19 верасня 2021). Праверана 9 красавіка 2024.
  5. Лазарчик покинул чешский "МАС Таборско" и находится в расположении "Ислочи" (руск.). football.by (16 студзеня 2022). Праверана 9 красавіка 2024.
  6. Словакия. Лазарчик дебютировал в составе своего нового клуба "Дубница-над Вагом" в победной игре с "Жилиной-2" (руск.). football.by (12 сакавіка 2022). Праверана 9 красавіка 2024.
  7. "Слоним-2017" подписал экс-игрока "Ислочи" и БАТЭ, выступавшего в Чехии и Словакии (руск.). football.by (29 жніўня 2023). Праверана 9 красавіка 2024.