Сяргей Алегавіч Дарафееў
Сяргей Алегавіч Дарафееў (нар. 19 мая 1980, Мінск) — беларускі тэлежурналіст.
Сяргей Алегавіч Дарафееў | |
---|---|
тэлевядучы | |
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 19 мая 1980 (44 гады) |
Месца нараджэння | Мінск, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
узнагарода "Тэлевяршыня", прэмія "Медыяперсона" |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 19 мая 1980 года[1] ў Мінску.
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт[2].
Тэле- і радыёжурналістыцы вучыўся за мяжой, выйграў грант Дзярждэпартамента ЗША — стажыраваўся ў СМІ Чыкага [2].
Працаваў на радыё «Мір», «Альфа Радыё» і «Юністар».
Сваю кар’еру на АНТ пачаў з пасады рэдактара і вядучага праграмы «Наша раніца» (руск.: Наше утро) Да 2010 г. кіраўнік і вядучы ток-шоу «Выбар», праграмы «Выбар+», дырэктар дырэкцыі ранішняга вяшчання на тэлеканале АНТ (Беларусь)[3].
У 2010 г. — пераможца Шостага Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» у намінацыі «Лепшы вядучы грамадска-палітычнай (публіцыстычнай) праграмы». У тым жа годзе чытачы «Камсамолкі» прызналі Дарафеева лепшым беларускім тэлевядучым, а ў 2011 г. аддалі яму тытул секс-сімвала Беларусі[4]. У маі 2011 г. Сяргею Дарафееву прысудзілі спецыяльны прыз «Медыяперсона» як персоне, за якую прагаласавала самая вялікая колькасць журналістаў[5].
У снежні 2010 г. быў адхілены ад эфіру па палітычным матывам [6], у сакавіку 2011 г. быў звольнены з каналу АНТ[7].
Працуе на «5 канале» (Кіеў). Вядзе штосуботнюю праграму «Партрэты» з Сяргеем Дарафеевым", а таксама разам з іншымі журналістамі штодзённую вечаровую праграму «Час. Підсумкі дня». У 2012 г. атрымаў прэмію «Тэлетрыумф» у намінацыі «Інтэрв’юер»[8].
Пасля Сяргей Дарафееў папрацаваў на «Радыё Свабода», жыў у Празе. Але праз 3,5 года звольніўся. У 2018 годзе Сяргей Дарафееў вярнуўся ў Кіеў[9].
Сям'я
правіцьМае сястру-двайнятку Вольгу, якая жыве ў Італіі.
Зноскі
правіць- ↑ Online-канфэрэнцыя з Сяргеем Дарафеевым Архівавана 23 снежня 2010.
- ↑ а б Сяргей Дарафееў Архівавана 28 жніўня 2011.
- ↑ Дарафееў Сяргей Алегавіч Архівавана 13 красавіка 2014.
- ↑ Тэлевядучы больш не працуе на АНТ, але пакідаць прафесію не збіраецца(недаступная спасылка) Камсамольская праўда
- ↑ Сяргей Дарафееў атрымаў прыз «Медыяперсона»
- ↑ interfax.by Дарафеева не звольнілі, а «Выбар» пайшоу на навагоднія вакацыі — АНТ Архівавана 15 сакавіка 2012.
- ↑ tut.by Тэлежурналіста Сяргея Дарафеева звольнілі з АНТ Архівавана 29 красавіка 2011.
- ↑ Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў . Новы Час (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
- ↑ nashaniva.by
Спасылкі
правіць- Блог Архівавана 23 снежня 2010.
- Праграма Выбар/Выбар+ Архівавана 27 жніўня 2011.
- Сяргей Дарафееў — лепшы вядучы!(недаступная спасылка)
- Сяргей Дарафееў:"Аб дзецях мне пакуль не абвяшчалі" Архівавана 21 ліпеня 2010.
- Разговор по душам
- Нетусовачны чалавек Сяргей Дарафееў(недаступная спасылка)
- Тэлеведучы Сяргей Дарафееў: «Я хаджу ў царкву»(недаступная спасылка)
- Сяргей Дарафееў: «Я б вельмі хацеў зняцца ў кіно» Архівавана 13 кастрычніка 2011.
- Сяргей Дарафееў: «Ніколі не спрабую камусьці падабацца» Архівавана 23 лістапада 2015.
- Сяргей Дарафееў: Я абраў журналістыку таму, што … Архівавана 18 студзеня 2012.
- Вядучы ток-шоу на АНТ Сяргей Дарафееў адхілены ад эфиру(недаступная спасылка)
- Выбар Сяргея Дарафеева(недаступная спасылка)
- «Пераможца Шостага конкурсу „Тэлевяршыня“» Архівавана 3 студзеня 2011.
- Ліст сваім гледачам