Сяргей Валянцінавіч Новікаў

Сярге́й Валянці́навіч Но́вікаў (нар. 27 красавіка 1979, Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі біятланіст, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў індывідуальнай гонцы, трохразовы чэмпіён зімовай універсіяды, двухразовы чэмпіён Еўропы. Займаецца біятлонам з 1991. Дакладнасць стральбы па дадзеных за 2009-10 — 91 %. Жыве ў Магілёве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2010).

Сяргей Валянцінавіч Новікаў
Сяргей Новікаў на паштовай марцы Беларусі
Сяргей Новікаў на паштовай марцы Беларусі
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя біятлон
Нарадзіўся 27 красавіка 1979(1979-04-27) (45 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 184 см
Вага 78 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дасягненні

правіць
  • Чэмпіянаты свету:
    • 4-е месца, эстафета — 2005
    • Сярэбраны медаль, змешаная эстафета — 2008
  • Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2006 года.
  • Алімпійскія гульні 2010 (Ванкувер):
    • 2-е месца, індывідуальная гонка 20 км

Агульны залік кубка свету

правіць

Палітычныя погляды

правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].

Заўвагі

правіць
  1. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  3. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

правіць