Сяргей Міхайлавіч Вержбаловіч

(Пасля перасылкі з Сяргей Вержбаловіч)

Сяргей Міхайлавіч Вержбаловіч (1902, г. Мінск — 1987[1]) — беларускі псіхолаг і псіхатэхнік.

Сяргей Міхайлавіч Вержбаловіч
Дата нараджэння 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 1987
Месца смерці
Род дзейнасці псіхолаг, псіхатэхнік
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Масквы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1928 г. скончыў сацыяльна-гістарычнай аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне 1921—1922 гг. ва Украіне[1].

 
У псіхатэхнічнай лабараторыі БДУ. 1920-я. Злева направа: С. М. Вержбаловіч (стаіць), А. А. Гайвароўскі, прафесар С. М. Васілейскі і невядомы

Студэнт Сяргей Міхайлавіч Вержбаловіч ўвосень 1925 года быў прыцягнуты да дзейнасці псіхатэхнічнай лабараторыі Інбелкульта ў якасці лабаранта, а пазней навуковага супрацоўніка. У рамках лабараторыі С. М. Вержбаловіч займаўся распрацоўкай псіхаграм шафёра, арганізоўваў прафкансультацыі ў школах г. Мінска[2].

 
Псіхатэхнічная лабараторыя Інбелкульта. 1926. Злева направа: Серафім Васілейскі, Сяргей Вержбаловіч, Аляксандр Гайвароўскі (стаіць), Якаў Ракаў.

Паколькі псіхатэхнічная лабараторыя была цесна звязана з кафедрай псіхалогіі БДУ, то Вержбаловіч прыцягваўся для правядзення заняткаў па навучальным плане псіхалогіі на педагагічным факультэце[1].

У 1929 г. беларускімі псіхолагамі і псіхатэхнікамі, якія працавалі ў псіхатэхнічнай лабараторыі, С. М. Васілейскім, А. А. Гайвароўскім і С. М. Вержбаловічам па выніках даследаванняў была апублікавана фундаментальная праца «З тэорыі і практыкі прафарыентацыі і прафкансультацыі» (1929) і шэраг іншых[1].

Вержбаловіч прымаў актыўны ўдзел таксама ў працы Беларускай асацыяцыі навуковай арганізацыі працы (НАП), спачатку як член прэзідыума і сакратар гэтай Асацыяцыі, а з мая 1927 г. па кастрычнік 1929 г. як адказны сакратар Беларускай асацыяцыі НАП[1].

Выступаў у радыёперадачах па праблемах псіхалагічных характарыстак найбольш запатрабаваных спецыяльнасцяў таго часу — настаўнікі, урача, слесара, сталяра, вадзіцеля і інш[2].

У 1932 г., пасля дэмабілізацыі з шэрагаў Чырвонай Арміі ён пераехаў на працу ў г. Горкі. Працаваў на пасадзе кіраўніка псіхатэхнічнага кабінета Горкаўскага Інстытута аховы здароўя і гігіены працы. З 1934 г. на пасадзе асістэнта, выконваючага абавязкі дацэнта кафедры псіхалогіі Горкаўскага педагагічнага інстытута. Пасля прынятай у 1936 г. Пастановы ЦК УКП(б) аб педалагічных скрыўленнях у сістэме Наркамасветы Вержбаловіч у далейшым і да пачатку войны 1941 г. працягваў працу ў медыцынскіх установах[1].

У самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны Свярдлоўскім РВК г. Горкага і служыў у 173 знішчальным авіяцыйным палку 18-й паветранай арміі Ваенна-паветраных сіл у званні старэйшага тэхніка-лейтэнанта[1].

Пасля заканчэння вайны Вержбаловіч пераехаў у г. Маскву, дзе працаваў у Маскоўскім гарадскім педагагічным інстытуце імя У. П. Пацёмкіна, а пры яго аб’яднанні ў 1960 г. са МДПІ імя У. І. Леніна быў залічаны на пасаду старэйшага выкладчыка кафедры філасофіі. У 1968 г. сышоў на пенсію і вярнуўся ў г. Мінск[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За абарону Масквы» (1944) медалём «За баявыя заслугі» (1945)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Кандыбович, С. Л. Особенности белорусской психологии в 1920—1950 гг.: историко-культурные предпосылки. Часть 1. Психологи республики перед началом Великой Отечественной войны и на ее фронтах / С. Л. Кандыбович, Т. В. Разина // Институт психологии Российской академии наук. Социальная и экономическая психология. — 2020. — Т. 5, № 4(20). — С. 6-34.
  2. а б Малиновская Эмма Леонидовна. СТАНОВЛЕНИЕ И РАЗВИТИЕ ПСИХОЛОГИИ И ПСИХОТЕХНИКИ В БГУ В 1920-х гг.